«What Goes On» () — песня гурта «The Beatles», якая ўпершыню выйшла на брытанскай версіі альбома Rubber Soul. Пазней песня ўвайшла ў амерыканскі альбом гурта Yesterday and Today, а таксама была выпушчана ў ЗША ў якасці сінгла (з кампазіцыяй «Nowhere Man» на другім баку) у лютым 1966 года. Ва ўсёй творчасці «The Beatles» гэта адзіная песня, чыё аўтарства прыпісана адначасова Ленану, Мак-Картні і Стару.
Гісторыя песні Зыходная версія песні была напісана Джонам Ленанам яшчэ ў часы існавання гурта The Quarrymen, тады яна разглядалася як «працяг» да песні «Please Please Me».
У 1963 годзе гурт упершыню выканаў гэтую песню Джорджу МарцінуБіблія Бітлз — What Goes On (спасылка праверана 12 верасня 2010). Тым не менш, песня не выкарыстоўвалася да 1965 года, калі гурт уключыў яе (у выкананні Стара) у альбом «Rubber Soul». Паводле Ленана, «яна была адроджана з васьмітактавай устаўкай, магчыма, з дапамогай Пола». Фармальна васьмітактавай устаўкі ў песні няма, аднак адзін прыпеў (без вакалу, але з гітарным сола) падоўжаны. Іэн Макдональд мяркуе, што менавіта гэты падоўжаны фрагмент і быў напісаны Мак-Картні. Стар прыняў невялікі ўдзел у напісанні тэксту, што стала яго першым удзелам у напісанні якіх-небудзь песень для «The Beatles». На пытанне пра свой удзел у напісанні гэтай песні ён, аднак, адказаў: «Каля пяці слоў, а болей я нічога не рабіў».
Змест песні Тэкст песні апісвае перажыванні маладога чалавека наконт дзяўчыны, якая не ўдзяляе яму належнай увагі. Назва песні ўяўляе сабой першыя словы прыпева: «What goes on in your heart? What goes on in your mind?» ().
Запіс Упершыню «The Beatles» намерваліся запісаць гэтую кампазіцыю 5 сакавіка 1963 года, аднак тады часу хапіла толькі на запіс некалькіх іншых песень («From Me to You», «Thank You Girl» і ранняя версія «One After 909»).
Версія, якая ўвайшла ў альбом Rubber Soul, была запісана з адной спробы 4 лістапада 1965 года. Сесія пачалася незвычайна позна — у 11 вечара. У тую ж сесію «The Beatles» запісалі таксама доўгую (6:36) інструментальную кампазіцыю «12-Bar Original» (тады ёй не знайшлося больш адпаведнай назвы). Праз недахоп месца гэтая кампазіцыя не была ўключана ў Rubber Soul і стала даступнай толькі ў 1996 годзе, калі другі дубль запісу гэтай песні быў уключаны ў альбом Anthology 2.
У запісе ўдзельнічалі: Рынга Стар — вакал, ударныя Джон Ленан — падгалоскі, рытм-гітара Пол Мак-Картні — падгалоскі, бас-гітара Джордж Харысан — сола-гітара
Кавер-версіі У 2006 і 2008 гадах Рынга Стар выконваў гэтую песню ўжывую на штогадовых All Starr Tour.
Цікавы факт На 1:28 па левым канале стэрэазапісу песні пасля слоў Стара «Tell me why» чуваць, як Ленан кажа «Tell me why» (паводле іншых версій, там можна пачуць словы «I already told you why»), што можна лічыць як студыйнай забавай, так і своеасаблівай адсылкай да песні «Tell Me Why», запісанай у мінулым годзе.
Крыніцы
Спасылкі Біблія Бітлз: What Goes On (спасылка праверана 12 верасня 2010) Нататкі Alan W. Pollack пра песню You Won’t See Me (спасылка праверана 12 верасня 2010)
Катэгорыя:The Beatles