Выбары па прынцыпе «Electio viritim» або вольная элекцыя ( — асабісты выбар; viritim літаральна — мужамі, мужнымі) — выбары караля ў Рэчы Паспалітай з асабістым удзелам кожнага шляхціца (гл. прамыя выбары), які захоча явіцца на элекцыйны сейм.

Гісторыя Кароль Жыгімонт Стары выдаў два статуты ў 1530 і 1538 гадах, якія вызначалі прынцып абрання манарха, дзе ён зацвердзіў прынцып viritim election, то-бок на выбары мог прыйсці кожны ахвочы (unusquisque qui vellet) рыцар-шляхціч, і выбары павінны былі быць свабоднымі (electio Regis libera).

Ідэю вірытымных выбараў прапанаваў Пётр Збароўскі. Неўзабаве яе падтрымала шляхта, у тым ліку (пасля супраціву спачатку) Янам Замойскім, які стаў яе заўзятым прыхільнікам і трыбунам шляхецкага руху.

Такая форма выбараў канчаткова зацверджана ўдзельнікамі першага канвакацыйнага сейма, які адбыўся 6 студзеня 1573 года. Першыя свабодныя выбары такога тыпу адбыліся 11 мая 1573 года, калі абралі прынца Генрыха Валуа з французскай каралеўскай дынастыі. Выбары 1573 года адбыліся ў вёсцы Камён каля Варшавы. Пазней традыцыйным месцам выбараў новых манархаў на сталец Рэчы Паспалітай стала вёска Воля каля Варшавы. Цяпер абедзве вёскі і элекцыйныя палі ў межах Варшавы

Паводле папулярызатара гісторыі Славаміра Ляснеўскага, вірытымныя выбары, як супрацьлегласць меркаваным выбарам прадстаўнікамі, у спалучэнні з крахам метаду мажарытарнага галасавання (спачатку прапанаванага Янам Замойскім), прывялі да паступовага ўзнікнення «анархіі» і празмернасці liberum veto.

Урэшце, гэты тып выбараў адменены ў 1791 годзе Чатырохгадовым сеймам.

Гл. таксама Генрыкавы артыкулы Pacta conventa Выбары караля ў Рэчы Паспаітай Прыжыццёвыя выбары караля

Крыніцы

Катэгорыя:Права Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Залатыя вольнасці