Валачо́бнікі — група мужчын (радзей жанчын), якія ў першы дзень Вялікадня з вечара і ўсю ноч абыходзілі двары і спявалі пад вокнамі валачобныя песні.
Апісанне Валачобны гурт складаўся з запявалы («пачынальніка»), падпявальнікаў, музыкі (звычайна скрыпача) і механошы. Песні выконваліся асобна гаспадару, гаспадыні, іх дарослай дачцэ, нежанатаму сыну. Механоша збіраў дары («валачобнае») — фарбаваныя яйкі, велікодныя булкі, сыр, невялікія грошы.
Валачобны абрад, пашыраны пераважна на поўначы Беларусі, з цягам часу страціў аграрна-магічны сэнс і бытуе як вясёлая святочная забава.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Вялікдзень Катэгорыя:Беларускія абрады і звычаі Катэгорыя:Беларускі фальклор