Бо́чачнікіБочачнікі паводле () — атрад абалоннікаў з класа сальпаў (Thaliacea). Марскія свабоднаплаваючыя каланіяльныя жывёлы, якія насяляюць трапічныя моры.
Будова Цела празрыстае, бочачкападобнае, даўжынёй да 3 см. На адным канцы цела размяшчаецца ротавы сіфон, а на процілеглым — анальны. Абедзве адтуліны акружаны адчувальнымі грудкамі.
У калоніі бочачнікаў даччыныя асобіны розных пакаленняў выконваюць розныя функцыі: адны з іх забяспечваюць усю калонію ежай, іншыя ператвараюцца ў палавыя асобіны, трэція займаюцца іх рассяленнем.
Жыццёвы цыкл Жыццёвы цыкл складаны, са зменай палавога і бясполага пакаленняў. З яйца развіваецца зародак, які мае хвост і хорду, затым ён ператвараецца ў кармілку (асобіну першага бясполага пакалення).
На брушным вырасце (сталоне) кармілкі адпачкоўваюцца почкі, якія перасяляюцца на спінны сталон. Тут адны почкі ператвараюцца ў гастразоіды, якія забяспечваюць харчаванне ўсёй калоніі, іншыя — у фаразоіды, на якіх прымацоўваюцца палавыя перадпочкі.
Гастразоіды і фаразоіды не здольныя да размнажэння. Палавыя перадпочкі (другое бясполае пакаленне) адпачкоўваюць палавыя асобіны — ганазоіды. Падрослыя фаразоіды з прымацаванымі на іх перадпочкамі адрываюцца ад кармілкі; пазней ад іх аддзяляюцца адзіночныя ганазоіды, якія пачынаюць самастойна плаваць. Ганазоіды прадукуюць палавыя клеткі, пасля апладнення з іх утвараецца лічынка, якая развіваецца ў новую кармілку.
Класіфікацыя Паводле дадзеных Сусветнага рэестра марскіх відаў (WoRMS) на люты 2019 года, да атрада адносяць наступныя таксоны да рода ўключна:
Падатрад Doliolidina Сямейства Doliolidae Род [syn. ] Род Род Род Сямейства Doliopsoididae Род Падатрад Doliopsidina Сямейства Doliolunidae Род Сямейства Doliopsidae Род Род [syn. ] Сямейства Paradoliopsidae Род
Крыніцы
Літаратура Зоология беспозвоночных. Т. 2: от артропод до иглокожих и хордовых / Под ред. В. Вестхайде и Р. Ригера. — М.: Т-во научных изданий КМК, 2008.
Спасылкі
Катэгорыя:Сальпы