Дар’я Вакуліч (нар. , Брэст , Беларусь) — беларуская гандбалістка.
Калі Дар’я вучылася ў трэцім класе і ёй было 8 год, у школу ў Брэсце прыйшоў трэнер — набіраць групу. Пачынала займацца з дзяўчаткамі, на чатыры гады старэйшымі — 1998—1999 гадоў нараджэння. На першыя спаборніцтвы паехала таксама са старэйшым векам — з 2000-м годам. Першы трэнер — Віталь Дзмітрыевіч Чорны, потым перайшла да Таццяны Лявонцьеўны Асіпук.
З 8 класа сярэдняй школы была залічана ў вучэльню алімпійскага рэзерву ў Мінску. Пачала гуляць за моладзевую зборную Беларусі (спачатку за 17-гадовых, потым — 19-гадовых) і другую каманду БНТУ-БелАЗ. Выступала за каманду БНТУ-БелАЗ (Мінск). Чэмпіён Беларусі (2021, 2024). Уладальнік Кубка Беларусі (2024). Гулец нацыянальнай зборнай Беларусі.
З сезона 2024—2025 выступае за «Чарнаморачку».
Спасылкі Вакулич Дарья Дарья Вакулич: «Предложение от „Черноморочки“ очень лестно для меня» Вакулич Дарья Darya Vakulich
Катэгорыя:Гандбалісткі Беларусі Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па гандболе