Дзяржаўная дума Расійскай імперыі - прадстаўнічая, заканадаўчая ўстанова Расійскай імперыі ў 1906-1917 гг.Забаўскі М. Дзяржаўная дума // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. — Т. 3 / рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мінск: БелЭн, 1996. — С. 240-242.. Фактычна ўяўляла з сябе ніжнюю палату парламента дзяржавы; вышэйшай з'яўляўся Дзяржаўны Савет. Увядзенне Думы было вынікам саступак з боку царскай улады ва ўмовах рэвалюцыі 1905-1907 гг. На працягу 1906-1907 гг. дзейнічалі чатыры скліканні Дзяржаўнай Думы.

Гісторыя ўзнікнення Думы і яе паўнамоцтвы Да 1906 г. у Расійскай імперыі адсутнічалі прадстаўнічыя органы ўлады на дзяржаўным узроўні. Скліканне такога органа стала адным з галоўных патрабаванняў ва ўмовах рэвалюцыі, якая пачалася ў 1905 г. Упершыню абяцанне склікання Дзяржаўнай Думы было дадзена імператарам Мікалаем ІІ у Маніфесце 6 жніўня 1905 г., падрыхтаваным міністрам унутраных спраў Аляксандрам Булыгіным («Булыгінская дума»). Паводле яго, Дума разглядалася як законадарадчы орган з вельмі абмежаванымі паўнамоцтвамі і колам асоб, надзеленых выбарчым правам. Гэты праект выклікаў моцную крытыку з боку грамадскасці, і ў выніку ўзмацнення пратэстаў імператар у Маніфесце 17 кастрычніка 1905 г. абяцаў наданне Думе заканадаўчых паўнамоцтваўhttp://tomskhistory.lib.tomsk.ru/page.php?id=1289:«Устанавіць як непарушнае правіла, што ні адзін закон не можа ўступіць у сілу без адабрэння Дзяржаўнай Думы, і каб абраным народам была прадастаўлена магчымасць удзельнічаць у наглядзе за правільнасцю дзеянняў прызначаных Намі ўлад».Паўнамоцтвы Думы былі канчаткова вызначаны законам ад 20 лютага 1906 г., які рэгуляваў парадак працы Думы, і Асноўнымі дзяржаўнымі законамі ад 23 красавіка 1906 г. Згодна з гэтымі дакументамі паўнамоцтвы Думы былі даволі абмежаванымі. Дума абіралася на 5 гадоў; імператару было нададзена права яе датэрміновага роспуску. Працягласць пасяджэнняў Думы і тэрміны іх перапынкаў вызначаліся ўказамі імператара. Дума магла прымаць законы, прапанаваныя ёй урадам, а таксама зацвярджаць дзяржаўны бюджэт. Правам заканадаўчай ініцыятывы і запытаў да міністраў наконт незаконных дзеянняў уладаў маглі карыстацца думскія групы ў складзе не менш чым 30 дэпутатаў. У перыяд паміж сесіямі імператар мог аднаасобна прымаць законы, якія падлягалі зацвярджэнню Думай падчас сесій. Дзяржаўная дума станавілася ніжняй палатай парламента. Ролю верхняй палаты выконваў Дзяржаўны Савет. Палова членаў Савета прызначалася непасрэдна царом, палова — выбіралася на 9 гадоў ад праваслаўнага духавенства, губернскіх земскіх сходаў (там, дзе іх не было, як у Беларусі — ад сходаў мясцовых буйных землеўладальнікаў), губернскіх дваранскіх сходаў, Акадэміі навук, універсітэтаў, Савету гандлю і мануфактур. Законапраект, прыняты Думай, паступаў на разгляд Дзяржсавета і толькі пасля яго станоўчага рашэння і зацвярджэння царом, станавіўся законам. Паводле Асноўных дзяржаўных законаў вярхоўная ўлада заставалася ў руках імператара; ён фарміраваў Савет міністраў, які нёс перад ім адказнасць. Толькі імператару належала выключнае права ініцыятывы па пераглядзе Асноўных дзяржаўных законаў, прызначэння і звальнення вышэйшых дзяржаўных чыноўнікаў, кіравання знешняй палітыкай і войскам, абвяшчэння вайны і заключэння міруГісторыя Беларусі. — Т. 4: Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII — пачатак XX ст.) / рэдкал.: М. П. Касцюк і інш. — Мінск: Экаперспектыва, 2005. — С. 327.Забаўскі М. М. Расійская Дзяржаўная дума ў лёсах Беларусі (1906—1917 гг.). — Мінск: БДПУ, 2008. — С. 29-30..

Выбарчае заканадаўства 1905 г. Закон аб выбарах у Дзяржаўную думу быў апублікаваны 11 снежня 1905 г. Выбары не былі прамымі і павінны былі праводзіцца па курыяльнай сістэме: усяго было створана 4 курыі: землеўладальніцкая, гарадская, сялянская і рабочая, якім была прадастаўлена магчымасць выбраць пэўную колькасць выбаршчыкаў. Былі ўстаноўлены наступныя квоты: адзін выбаршчык на 2 тысячы жыхароў у землеўладальніцкай курыі, на 4 тысячы — у гарадской, на 30 тысяч — у сялянскай, на 90 тысяч — у рабочай курыіЗабаўскі М. М. Расійская Дзяржаўная дума ў лёсах Беларусі (1906—1917 гг.). — Мінск: БДПУ, 2008. — С. 28..

Не ўсе жыхары імперыі мелі права голасу. Каб мець права голасу, трэба было адпавядаць наступным крытэрыям на тэрмін не пазней, чым за год да выбараў:

для землеўладальніцкай курыі — быць уладальнікам не менш як 100—650 дзесяцін зямлі ў залежнасці ад мясцовасці, і мець нерухомасць коштам не менш чым 15 тысяч рублёў; для гарадской курыі — быць уладальнікам гарадской нерухомасці коштам не менш чым 1500 руб. (3 тыс. руб. для сталічных гарадоў), камерцыйных і прамысловых устаноў, плацельшчыкам кватэрнага падатку на суму або служачым; для сялянскай курыі — мець дом; для рабочай курыі — быць работнікам прадпрыемства, на якім працуе не менш за 50 мужчынЗабаўскі М. М. Расійская Дзяржаўная дума ў лёсах Беларусі (1906—1917 гг.). — Мінск: БДПУ, 2008. — С. 26..

Адметна, што на тэрыторыі Беларусі, дзе пераважалі дробныя прадпрыемствы, толькі 10-15 % рабочых атрымалі выбарчае права. З 71 губерні Расійскай імперыі ў 21 рабочыя не мелі свайго прадстаўніцтва, у тым ліку ў Віцебскай губерні, на той падставе, што колькасць «рабочага люду», якая там пражывала, у адносінах да ўсяго насельніцтва не давала ім магчымасці ўдзельнічаць у выбарах.

Акрамя таго, існавалі катэгорыі насельніцтва, якія былі цалкам пазбаўлены выбарчых правоў. Да іх адносіліся замежныя грамадзяне, асобы ва ўзросце да 25 гадоў, жанчыны, студэнты, вайскоўцы, якія знаходзіліся на дзейснай службе, «бродячие инородцы», асобы, прызнаныя вінаватымі ў злачынствах, асобы, знятыя з пасады па рашэнні суда (на працягу 3 гадоў з моманту зняцця), асобы, якія знаходзіліся пад следствам, банкруты (да высвятлення прычыны), асобы, якія знаходзіліся пад апекай (глуханямыя, псіхічна хворыя, прызнаныя марнатраўцамі), асобы, пазбаўленыя духоўнага сану ў сувязі з заганным ладам жыцця, асобы, выключаныя з саслоўных таварыстваў паводле сваіх прысудах, а таксама губернатары, віцэ-губернатары, гарадскія кіраўнікі і іх памочнікі (на даручаных ім тэрыторыях), паліцэйскія (якія працавалі ў выбарчай акрузе)https://web.archive.org/web/20070812063033/http://tomskhistory.lib.tomsk.ru/page.php?id=1229.

Выбары праходзілі ў некалькі этапаў:

для землеўладальніцкай курыі (у паветах і ўсіх іншых гарадах) — два або тры: асобы, маёмасць якіх адпавядала цэнзу, устаноўленаму для дадзенай мясцовасці, на павятовым з’ездзе землеўладальнікаў абіралі дэлегатаў у губернскі сход, дзе тыя ў сваю чаргу абіралі дэпутатаў Думы; для гарадской курыі — два этапы: у Маскве, Санкт-Пецярбургу і 24 буйных гарадах, указаных у выбарчым законе, выбаршчыкі абіралі дэлегатаў на гарадскія выбарчыя сходы, дзе тыя ў сваю чаргу абіралі дэпутатаў Думы; у іншых гарадах выбаршчыкі абіралі дэлегатаў на губернскія выбарчыя сходы, дзе тыя ўдзельнічалі ў выбарах дэпутатаў Думы; для рабочай курыі — тры этапы: 1) выбары дэлегатаў ад прадпрыемстваў з колькасцю 50-1000 рабочых (мужчынскага полу) або ад кожнай тысячы рабочых на буйных прадпрыемствах на гарадскія або губернскія сходы ўпаўнаважаных; 2) выбары дэлегатаў на гарадскіх або губернскіх сходах упаўнаважаных на гарадскія выбарчыя сходы; 3) выбары дэпутатаў Думы на губернскіх выбарчых сходах; для сялянскай курыі — чатыры этапы: 1) выбары дэлегатаў ад 10 двароў на валасны сход; 2) выбары дэлегатаў ад валасных сходаў (па два ад кожнага) на павятовы сход; 3) выбары дэлегатаў ад павятовых з’ездаў на губернскія або абласныя з’езды; 4) выбары дэпутатаў Думы на губернскіх або абласных выбарчых з’ездах.

Такім чынам, на апошнім этапе выбараў, на губернскіх або абласных (акружных) выбарчых сходах, непасрэдна дэпутатаў абіралі дэлегаты ўсіх саслоўяў (у 26 гарадскіх акругах дэпутатаў абіралі толькі прадстаўнікі гарадскіх і рабочых курый). Ад кожнай губерні, у залежнасці ад колькасці выбаршчыкаў, абіралася ад 2 да 15 дэпутатаў, ад вылучаных 26 гарадскіх акруг — ад 1 да 6.

Усяго было створана 135 выбарчых акруг, у тым ліку 26 гарадскіх, 33 тэрытарыяльна-саслоўныя, канфесійныя, тэрытарыяльна-канфесійныя і этнічныя акругі (40 дэпутатаў). Ад еўрапейскай часткі Расійскай імперыі абіралася 412 дэпутатаў (79%), ад Каралеўства Польскага — 37 дэпутатаў (7 %), ад Каўказа — 29 (6 %), ад Сібіры і Далёкага Ўсходу — 25 (4 %), ад Цэнтральнай Азіі і Казахстана — 21 (4 %)Болтенкова Л. Ф. Влияние парламентов на развитие федерализма в России // Политико-правовые основы федерализма в России: сборник / под ред. Р. С. Хакимова. — 2006. — С. 8-23..

Дзяржаўная Дума I склікання

Выбары Выбары праводзіліся ў асноўным у лютым-сакавіку 1906 г., а ў нацыянальных акругах і ўскраінах — пазней, так што да пачатку працы было абрана каля 480 дэпутатаў з 524, таму склад першай Думы паступова папаўняўся абранымі дэпутатамі. У 70 % губерняў і абласцей імперыі на момант правядзення выбараў дзейнічала ваеннае або надзвычайнае становішча, што дазваляла ўладам трымаць у гарадах узмоцненыя аддзелы паліцэйскай варты, забараняць правядзенне апазіцыйных выбарчых сходаў, зачыняць апазіцыйныя перыядычныя выданні і г.д. Асабліва ўлады разлічвалі аказаць уплыў на электаральныя паводзіны сялянства, беручы пад увагу высокі ўзровень сярод яго непісьменнасці. Прадстаўнікі левых і крайне правых партый байкатавалі выбары. Левыя лічылі, што Дума не мае рэальнай улады, а крайне правыя ў цэлым негатыўна ставіліся да самой ідэі парламентарызму, выступаючы за непахіснасць самадзяржаўя. Нягледзячы на гэта, некаторыя сацыял-дэмакраты і эсэры ўдзельнічалі ў выбарах як незалежныя кандыдатыШуб Д. Первая Государственная Дума // Политические деятели России (1850-х—1920-х гг.): Сборник статей. — Нью-Йорк: Издание «Нового журнала», 1969. — С. 132..

Склад Усяго было абрана 497 дэпутатаў.

Былі сфарміраваны наступныя фракцыі: кадэты — 174 дэпутатаў, акцябрысты — 16, трудавікі (члены «Працоўнага саюза») — 96, сацыял-дэмакраты (меншавікі) — 18 (спачатку меншавікі ўвайшлі ў фракцыю трудавікоў і толькі ў чэрвені, па рашэнні IV з’езда РСДРП, стварылі ўласную фракцыю); аўтанамісты — 70 чалавек (прадстаўнікі нацыянальных раёнаў, якія выступаюць за аўтаномію гэтых тэрыторый і іх прыхільнікі: Польскае кола, прадстаўнікі ўкраінскай, літоўскай, латышскай і іншых нацыянальных груп), прагрэсісісты — 12 (фракцыя была сфарміравана беспартыйнымі кандыдатамі з ліберальнымі поглядамі, блізкімі да кадэтаў). Незалежных кандыдатаў было 100, у тым ліку эсэры, якія афіцыйна не стварылі фракцыю з-за байкоту выбараў сваёй партыяйАлескеров Ф. Т., Кравченко А. С. Распределение влияния фракций в Государственный думах Российской империи (1906—1917). — Москва: ГУ ВШЭ, 2005..

Старшынёй Думы быў абраны кадэт Сяргей Мурамцаў, прафесар грамадзянскага права і судаводства Маскоўскага ўніверсітэта. Таварышамі старшыні былі князь Пётр Далгарукаў і Мікалай Грэдэскул (абодва кадэты), сакратаром — князь Дзмітрый Шахоўскі.

Дзейнасць Першае пасяджэнне Дзяржаўнай думы адбылося 27 красавіка 1906 г. у Таўрыйскім палацы ў Санкт-Пецярбургу. З пачатку яе працы выявілася вострая канфрантацыя паміж думскай большасцю і ўрадам Івана Гарамыкіна. За 72 дні дзейнасці Дума прыняла 391 запыт аб незаконных дзеяннях урада. Кадэцкая фракцыя настойліва вылучала патрабаванні агульнай палітычнай амністыі, адмены смяротнага пакарання, ліквідацыі Дзяржаўнага Савета і ўстанаўлення адказнасці Савета Міністраў перад Думай. Гэтыя патрабаванні, падтрыманыя большасцю дэпутатаў, былі афіцыйна адхілены ўрадам.