Ластая — гістарычная мясцовасць абапал ракі Ластаянкі (даўней, імаверна, Ластаі), заселеная служылымі беларуска-літоўскімі татарамі, імаверна, з XIV ст.
У XVI ст. згадана, магчыма, і пад назвай Лаздаі (Лоздои)Мянжынскі, паводле Брэгера.
З часам асобныя ўладанні татар на Ластаі атрымалі ўласныя назвы ад імёнаў уладальнікаў — Ластая-Ахматаўшчына, Ластая-Амбражэўшчына, Ластая-Няптуны, Ластая-Сарапанаўшчына (пазней Ардашы), Тупчы, Зелькаўшчына, Куты і іншыя, частка з іх стала асобнымі вёскамі і існуе да цяперашняга часу, як вёска Ластаянцы. Некаторыя паселішчы скасаваны адносна нядаўна, як вёска Ластая (скасавана ў 1976), хутар Ластая.
У 1625—1631 гадах ашмянскі земскі пісар Ян Кірдзей правёў перапіс татарскіх зямель у Ашмянскім павеце, тым часам такія ўладанні былі па абодвух берагах цягам усяго цячэння ЛастаянкіLeon Kryczyński Najman-Mirza. Dobra łostajskie (1600—1789). — Wilno, 1930..
У 1631 годзе, паводле перапісу Кірдзея, ластайскія татары ставілі 6 «коняў», што адносна няшмат.
У XVII—XVIII ст. уласнасць на ластайскіх землях была дынамічнай — уладанні там набывала хрысціянская шляхта, часта потым іх набывалі назад татары.
У 1802 годзе татары з Ластаі (вёскі Валожынскага раёна?) сталі плаціць пасошны падатак на Даўбуцішскую мусульманскую парафію. Крычынскія, напрыклад, плацілі за Ластаю з 4 сох, а Мустафа Даўгяла, Рудзевічы, Талькоўскія і Сулькевічы агулам з 31 сахі. Сабалеўскія, якія валодалі землямі ў Бянюнах і Ровах, плацілі з 12 сох. Ахматовічы з Каяцянятаў, Бяргалішак і Кутоў з 12 сох. Іншыя Крычынскія за Боўдыры — з 2 сох. Магчыма гэтым часам быў заснаваны вакуф у 8 дзесяцін з зямлі, перададзенай Сулькевічамі. Вакуф размяшчаўся на захад ад мізарнага гаю, паміж Ластаянкай і маёнткам Сулькевічаў, ім карысталіся муэдзіны Ластаі да калектывізацыі ў 1950-я гады.
У 1921—1939 гадах татары ў Ластаі (вёсцы Валожынскага раёна?) валодалі агулам 600 дзесяцінамі зямлі. Таксама ў іх былі землі былі ў Бяргалішках, Абазішчы і Ровах. Найбагацейшымі татарамі ў Ластаі былі Крычынскія, Ахматовічы, Талькоўскія і Сулькевічы, потым Яблонскія, Гямбіцкія і Паўтаржыцкія. Астатнія татары мелі агароды і займаліся гарбарствам — Абрамовічы, Шчуцкія, Александровічы, Якубоўскія і іншыя.
Памерлых ластайскія татары хавалі на мясцовым мізары, які называлі «мізяр», на пагорку ў гаі справа ад шашы Ардашы — Куты. Гэты стары мізар быў запоўнены яшчэ падчас Рэчы Паспалітай, на яго месцы станам на 2021 года можна заўважыць вяршыні надмагільных камянёў без надпісаў. Пазней у тым жа гаі на паўночны ўсход ад старога закладзены новы мізар, дзейны і станам на 2021 год, аточаны глыбокім ровам, на ўваходзе была брама на бетонных слупах.
Падчас Першай сусветнай вайны каля Ластаі (Валожынскага раёна) праходзіў фронт, немцы правялі вузкакалейную чыгунку праз Ластаю (былую вёску Валожынскага раёна?). На мізары немцы ўзвялі два бетонныя абарончыя збудаванні.
Пасля Першай сусветнай вайны ў Ластаі (былой вёсцы Валожынскага раёна?) было тры асобныя гаспадаркі — адна муэдзіна Мусіча і дзве каталіцкія, і будынка школы.
Пасля калектывізацыі ў 1950-я гады сядзібу муэдзіна перавезлі ў Крэва.
Станам на 2021 год, на месцы Ластаі (былой вёскі Валожынскага раёна?) толькі аднайменнае ўрочышча з мізарам.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Ашмянскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)