Аба́цкі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Цюменскай вобласці Расіі.

Адміністрацыйны цэнтр — сяло Абацкае.

Геаграфія Плошча раёна — 408 тыс. га. Тэрыторыя адносіцца да лесастэпавай зоны Заходне-Сібірскай раўніны. Растуць, галоўным чынам, бярозавыя лясы. Эксплуатацыйны фонд лясоў — 2895 тыс. м³, запасы лесу — 12 778 тыс. м³. У раёне — 8 радовішчаў цагляных глін, адно — пяску, адно — пясчана-жвіровай сумесі, адно — мергелю, адно — вапнавых канкрэцый, два — сапрапелю і дзесяць — торфу. Насельніцтва

Катэгорыя:Раёны Цюменскай вобласці