Крыжовы шлях Ісуса Хрыста або Нясенне крыжа () — новазапаветны эпізод, састаўная частка Пакут Хрыстовых, які ўяўляе сабой шлях, пройдзены Ісусам Хрыстом пад цяжарам крыжа. Хоць крыжовы шлях заканчваецца зняццем Ісуса Хрыста з крыжа, каталіцкая традыцыя ўключае ў яго месцы наступных падзей: зняцце адзення з Ісуса Хрыста, Укрыжаванне, памазанне цела Ісуса і Палажэнне ў магілу.

У пераносным сэнсе «крыжовы шлях» — дарога пакут, жыццё, поўнае бедаў, якія стойка пераносяцца.

Евангельскае апавяданне Пра нясенне крыжа апавядаюць усе чатыры евангелісты, прычым Матфей і Марк аднолькава:

Найбольш падрабязна пра крыжовы шлях распавядае Лука:

Іаан апісвае гэты эпізод вельмі сцісла, нічога не паведамляючы пра Сымона Кірынейскага:

У сваім тлумачэнні Феафілакт Балгарскі кажа: «Першыя тры кажуць, што Сымон нёс крыж Ісусаў, а Іаан — што яго нёс Сам Гасподзь. Таму, верагодна, было і тое, і другое: спачатку Сам Ісус нёс крыж, а потым, знайшоўшы на дарозе Сымона, усклалі на яго крыж».

Гісторыя і стацыі На працягу стагоддзяў маршрут, які атаясняецца з Крыжовым шляхам Ісуса Хрыста, мяняўся некалькі разоў. У візантыйскія часы хрысціяне хадзілі па маршруце, падобным да сапраўднага, аднак не рабілі на ім прыпынкаў. У VIII стагоддзі маршрут быў зменены. Ён пачынаўся каля Гефсіманскага сада і пралягаў да гары Сіён, затым праз Храмавую гару да храма Магілы Гасподняй. Пасля падзелу Цэркваў маршрут вызначаўся наяўнасцю цэркваў пэўнай канфесіі на маршруце.

З XIV па XVII стагоддзе францысканцамі быў зацверджаны цяперашні маршрут ад крэпасці Антонія да храма Магілы Гасподняй спачатку з васьмю, а затым з чатырнаццаццю прыпынкамі (стацыямі). Стацыі прызначаліся для малітваў. Кожная стацыя давала права на атрыманне індульгенцыі. Прынятыя цяпер у каталіцтве 14 стацый, паслядоўнасць і змест стацый склаліся ў другой палове XVII стагоддзя і афіцыйна замацаваны ў 1731 годзе Папам Кліментам XII.

Сучасныя навукоўцы лічаць, што суд над Ісусам адбываўся ў палацы Ірада (Вежа Давіда) каля Яфскай брамы, у такім выпадку маршрут Крыжовага шляху не супадае з традыцыйным да храма Магілы Гасподняй. Па гэтым маршруце ідуць дамініканцы.

Даўжыня Крыжовага шляху па вуліцы Вія Далароза ад крэпасці Антонія да храма Магілы Гасподняй з чатырнаццаццю стацыямі (прыпынкамі), складае каля 650 метраў. Месцы стацый прызнаюцца таксама Праваслаўнай царквой, за выключэннем першай, другой, дзясятай і трынаццатай стацый, месцазнаходжанне якіх трохі адрозніваецца ў каталіцтвеСвятыя месцы Іерусаліма (А). . Афіцыйны сайт Іерусалімскай праваслаўнай царквы.Via Dolorosa. . Seetheholyland.. На месцах стацый у каталіцтве праводзяцца набажэнствы Крыжовага шляху. Першыя дзевяць стацый адзначаны лічбамі на вуліцы Вія Далароза, пяць апошніх знаходзяцца ўнутры храма Магілы Гасподняй (не адзначаны лічбамі).

Стацыя Назва Месца Выява Урывак з Бібліі, у якім апісваецца стацыя Дадатковыя ўрыўкі з Бібліі, якія выкарыстоўваюцца ў Паданні 1 Ісус асуджаны на смерць Праваслаўны (у праваслаўі) , Медрэсэ Эль-Амарыя — як мяркуецца, месца крэпасці Антонія (у каталіцтве) , : Кажа ім Пілат: што ж мне зрабіць з Ісусам, Якога завуць Хрыстом? Кажуць яму ўсе: хай будзе ўкрыжаваны! А намеснік сказаў: якое ж ліха ўчыніў Ён? Але яны яшчэ мацней крычалі: хай будзе ўкрыжаваны! Тады выпусьціў ім Вараву, а Ісуса, біўшы, аддаў на крыжаваньне.

Гл. таксама ; ; . 2 Ісус бярэ крыж Праваслаўны (у праваслаўі) , Царква Бічавання і (у каталіцтве) : Тады ваяры правіцеля, узяўшы Ісуса ў прэторыю, сабралі на Яго ўвесь полк і, раздзеўшы Яго, надзелі на Яго барвовіцу; і сплёўшы вянок з церняў, усклалі Яму на галаву і далі Яму ў правую руку трысціну; і стаўшы перад Ім на калені, насміхаліся з Яго, кажучы: радуйся, Цар Іўдзейскі! і плявалі на Яго і, узяўшы трысціну, білі Яго па галаве. І калі насмяяліся з Яго, знялі з Яго барвовіцу і апранулі Яго ў вопратку Ягоную і павялі Яго на ўкрыжаванне.

Гл. таксама , . 3 Ісус падае першы раз Армянская каталіцкая капліца Стацыя не згадваецца ў Бібліі. 4 Ісус сустракае сваю Маці Армянская каталіцкая капліца () Стацыя не згадваецца ў Бібліі. 5 Сымон Кірынеец дапамагае Ісусу несці крыж Лацінская : Выходзячы, спаткалі яны аднаго Кірынеяніна, імем Сымон: яго і прымусілі несьці крыж Ягоны. Гл. таксама ; . ; 6 Святая Вераніка выцірае твар Ісуса Грэка-каталіцкая (мелькіцкая) капліца Святога Твара (царква Святой Веранікі) Стацыя не згадваецца ў Бібліі. ; 7 Ісус падае другі раз Лацінская капліца «Брама асуджэння» Стацыя не згадваецца ў Бібліі. 8 Ісус суцяшае іерусалімскіх жанчын Праваслаўны : А Ісус, зьвярнуўшыся да іх, сказаў: дочкі Ерусалімскія! ня плачце па Мне, а плачце па сабе і па дзецях вашых; бо надыходзяць дні, калі скажуць: дабрашчасныя няплодныя, і ўлоньні, якія не радзілі, і грудзі, якія не кармілі! Тады скажуць гарам: упадзеце на нас! і пагоркам: накрыйце нас! Бо, калі з зазелянелым дрэвам гэта робяць, дык з сухім што будзе? 9 Ісус падае трэці раз Копцкая капліца Святой Алены Стацыя не згадваецца ў Бібліі. 10 З Ісуса здзіраюць адзенне Капліца Армян і Сірыйцаў у Святым двары перад храмам Магілы Гасподняй (у праваслаўі) , (у каталіцтве) : Выходзячы, спаткалі яны аднаго Кірынеяніна, імем Сымон: яго і прымусілі несьці крыж Ягоны. І прыйшоўшы на месца, якое называецца Галгофа, што азначае «месца чарапоў», далі Яму піць воцату, змяшанага з жоўцю; і, пакаштаваўшы, не хацеў піць. Тыя, што ўкрыжавалі Яго, дзялілі вопратку Ягоную, кідаючы жэрабя; і, седзячы, вартавалі Яго там. Гл. таксама ; ; . 11 Укрыжаванне Ісуса Лацінская капліца «Прыбіцця да Крыжа» на Галгофе ў храме Магілы Гасподняй : і змясцілі над галавою Ягонай надпіс з віною Яго: Гэты ёсць Ісус, Цар Іўдзейскі. Тады ўкрыжавалі з Ім двух разбойнікаў: аднаго па правы бок, а другога па левы. А тыя, што міма праходзілі, зневажалі Яго, ківаючы галовамі сваімі і кажучы: Ты, што разбураеш храм і за тры дні будуеш! Уратуй Сябе Самога. Калі Ты Сын Божы, сыйдзі з крыжа. Падобна і першасвятары з кніжнікамі і старэйшынамі і фарысеямі, насміхаючыся, казалі: іншых ратаваў, а Самога Сябе ня можа ўратаваць. Калі Ён Цар Ізраілеў, хай цяпер сыйдзе з крыжа, і ўверуем у Яго.

Гл. таксама ; ; 12 Ісус памірае на крыжы Праваслаўная капліца «Укрыжавання» на Галгофе , : Ад шостай жа гадзіны цемра настала па ўсёй зямлі да гадзіны дзявятай. А каля дзявятай гадзіны ўскрыкнуў Ісус моцным голасам, кажучы: Ілі, Ілі! лама савахвані? што азначае: Божа Мой, Божа Мой! Чаму Ты Мяне пакінуў? Некаторыя, што стаялі там, чуючы гэта, казалі: Іллю кліча Ён. І адразу пабег адзін з іх, узяў губку, намачыў у воцат і, насадзіўшы на кій, даваў Яму піць; а другія казалі: пастой; пабачым, ці прыйдзе Ілля ўратаваць Яго. А Ісус, зноў ўскрыкнуўшы моцным голасам, выпусціў дух. А сотнік і тыя, што з ім вартавалі Ісуса, бачачы землятрус і ўсё, што адбылося, перапалохаліся вельмі і казалі: сапраўды Ён быў Сын Божы. Гл. таксама ; ; . 13 Ісуса здымаюць з крыжа Камень памазання (у праваслаўі) , Лацінскі прастол Маці Божай Балеснай (у каталіцтве) у храме Магілы Гасподняй : Пасля гэтага Іосіф з Арымафеі, вучань Ісуса, але тайны — ад страху перад Іўдзеямі, прасіў у Пілата, каб зняць Цела Ісусава; і Пілат дазволіў. Той пайшоў і зняў Цела Ісусава.

Гл. таксама ; ; . 14 Ісуса кладуць у грабніцу Магіла Гасподняя : І ўзяўшы Цела, Іосіф абгарнуў яго чыстым палатном і паклаў яго ў новай сваёй магіле, якую высек у скале; і прываліўшы вялікі камень да дзвярэй магілы, адышоў. Была ж там Марыя Магдаліна і другая Марыя, якія сядзелі насупраць магілы.

Гл. таксама ; ; .

У мастацтве

Гл. таксама Набажэнства Крыжовага шляху

Крыніцы

Катэгорыя:Мукі Хрыстовы Катэгорыя:Жыццё Ісуса Хрыста