Цэнтральны дом мастака (скар. ЦДМ) на Крымскім Вале — выставачны цэнтр у Маскве, установа Міжнароднай канфедэрацыі саюзаў мастакоў, адзін з самых вядомых падобных комплексаў у Расіі, які існаваў з 1979 года па 2019 год.

У гады існавання ЦДМ дзяліў будынак з Траццякоўскай галерэяй (Новай Траццякоўкай), займаючы заходнюю частку будынка. ЦДМ у Маскве спыніў сваё існаванне з красавіка 2019 года, а выставачная прастора перададзена Новай Траццякоўцы.

Асноўная інфармацыя Будынак ЦДМ размяшчаецца ў цэнтры Масквы, у парку «Музеон».

Колькасць выстаў у год — больш за 300. Наведвальнасць за год — каля 1 млн чалавек. Экспазіцыйная плошча — 9 000 м². Колькасць залаў — 27. Фонд пастаяннага захоўвання: жывапіс, графіка, ДПМ, скульптура, плакат, вырабы народных промыслаў з 20-х гадоў XX стагоддзя па цяперашні час — больш за 46 тысяч адзінак захоўвання. Кінаканцэртная зала — 600 месцаў. Прэс-цэнтр — 60 месцаў. Паркоўка — больш за 500 месцаў.

Катэгорыя:Культурная спадчына Расіі Катэгорыя:Выстаўкі Катэгорыя:Колішнія музеі Катэгорыя:Арганізацыі, закрытыя ў 2019 годзе