Леў (Ляўко) Мікалаевіч Равуцкі (; ) — украінскі кампазітар, педагог, грамадскі дзеяч. Доктар мастацтвазнаўства (1941). Акадэмік АН УССР (1957). Народны артыст СССР (1944).
Біяграфія Скончыў Кіеўскую кансерваторыю (1916, па класе кампазіцыі Р. Гліэра), з 1935 яе прафесар. Творчасці ўласцівы вернасць нацыянальным і класічным традыцыям, апора на народнае мастацтва. Сярод твораў: кантата-паэма «Хусціна» (паводле Т. Шаўчэнкі; з фартэпіяна, 1923; з аркетрам, 1944), 2 сімфоніі (1920, 2-я рэд. 1957; 1927, апошняя рэд. 1970), канцэрт для фпартэпіяна з аркестрам (1934, 2-я рэд. 1963), харавая паэма «Ода песні» (1960), харавыя і сольныя апрацоўкі ўкраінскіх народных песень.
Прэміі і ўзнагароды Дзяржаўня прэмія СССР (1941). Дзяржаўная прэмія Украіны (1966). Герой Сацыялістычнай Працы (1969).
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Дактары мастацтвазнаўства Катэгорыя:Кампазітары Украіны Катэгорыя:Музычныя педагогі Украіны