Мікіта Генадзевіч Камароў () — беларускі і расійскі хакеіст, нападаючы. (2023)https://msrfinfo.ru/people/119148.

Біяграфія Нарадзіўся 28 чэрвеня 1988 года ў горадзе Наваполацку. Выхаванец наваполацкага хакея. Выступаў у складзе мясцовай каманды "Хімік-СКА " ў Экстраліге Беларусі, а затым — у іншых камандах беларускага чэмпіянату і Вышэйшай хакейнай лігі ў Расіі. У сезоне 2014/15 дэбютаваў у КХЛ за каманду Аўтамабаліст з Екацярынбурга. Зарэкамендаваў сябе як адзін наймацнейшых лігі. У 2020—2022 гадах гуляў за омскі «Авангард», стаўшы ў сезоне 2020/21 уладальнікам Кубка Гагарына. Сезон 2022/23 правёў у СКА. З сезона 2023/24 — у «Сочы».

У складзе беларускай зборнай правёў 26 матчаў, у тым ліку выступаў на Чэмпіянаце свету-2016. У 2017 годзе адмовіўся ад беларускага спартыўнага грамадзянства, каб не лічыцца легіянерам у маскоўскім «Дынама».

Улетку 2024 года Камароў увайшоў у трэнерскі штаб «Акадэміі СКА-Юніёр» у Санкт-Пецярбургу на сезон-2024/2025 у МХЛ. У ліпені 2025 года ўвайшоў у трэнерскі штаб ХК «Акадэмія Дынама Чырвоная Машына Юніёр » — каманды-навічка Моладзевай хакейнай лігі.

Дасягненні

Камандныя Год Каманда Дасягненне 2021 Авангард Уладальнік Кубка Гагарына / чэмпіён Расіі

Зноскі

Спасылкі Звесткі на Eliteprospects Звесткі на The Internet Hockey Database Катэгорыя:Майстры спорту Расіі Катэгорыя:Хакейныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Ігракі ХК СКА Санкт-Пецярбург Катэгорыя:Ігракі ХК Авангард Омск Катэгорыя:Ігракі ХК Віцязь Падольск Катэгорыя:Ігракі ХК Дынама Масква Катэгорыя:Ігракі ХК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ХК Аўтамабіліст Екацярынбург Катэгорыя:Ігракі ХК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ХК Хімік Наваполацк Катэгорыя:Хакеісты КХЛ Катэгорыя:Хакеісты Расіі Катэгорыя:Хакеісты Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Наваполацку Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1988 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся 28 чэрвеня