«А́кты Маско́ўскай дзяржа́вы» () — збор дакументаў па палітычнай і ваеннай гісторыі Расіі і сумежных дзяржаў. Выдадзены Імператарскай Акадэміяй навук пад рэдакцыяй Н. А. Папова і Дз. Я. Самаквасава ў 3 тамах у 1890—1901 гадах.
Змест Выданне складаецца з трох тамоў: Том 1 (1890): ахоплівае 1571—1634 гады; Том 2 (1894): ахоплівае 1635—1659 гады; Том 3 (1901): ахоплівае 1660—1664 гады.
У зборніку змешчаны дакументы са справаводства Маскоўскага стала Разраднага прыказа. Матэрыялы асвятляюць арганізацыю станічнай і вартавой службы на поўдні Расіі ў 1570—1590-я гады, будаўніцтва засек (1638), барацьбу з набегамі крымскіх татараў у XVII стагоддзі.
Значная частка дакументаў прысвечана ваеннай гісторыі, якая непасрэдна тычыцца Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай: ваенныя дзеянні 1614—1618 гадоў; Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—1634 гадоў; Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў; Вайна Расіі са Швецыяй 1656—1658 гадоў.
Таксама ў выданні ёсць звесткі пра эканамічную і палітычную гісторыю Рэчы Паспалітай і Крыма, становішча служылых людзей, Маскоўскае паўстанне 1662 года.
Бібліяграфія Акты Московского государства, изданные императорскою Академией наук / под ред. Н. А. Попова. — СПб. : Изд. Акад. наук, 1890—1901. — Т. 1: Разрядный приказ : Моск. стол. — СПб. : Изд. Акад. наук, 1890. — 766 с. Акты Московского государства, изданные императорскою Академией наук / под ред. Н. А. Попова. — СПб. : Изд. Акад. наук, 1890—1901. — Т. 2: Разрядный приказ : Моск. стол. : 1635—1659. — СПб. : Изд. Акад. наук, 1894. — XLV, 773 с. Акты Московского государства, изданные императорскою Академией наук / под ред. Н. А. Попова. — СПб. : Изд. Акад. наук, 1890—1901. — Т. 3: Разрядный приказ : Моск. стол. : 1660—1664. — СПб. : Изд. Акад. наук, 1901. — XXX, 671 с.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Крыніцы па гісторыі Расіі Катэгорыя:Крыніцы па гісторыі Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Выданні гістарычных крыніц Катэгорыя:Кнігі 1890 года Катэгорыя:Кнігі 1894 года Катэгорыя:Кнігі 1901 года