Ледзяная () — гара ў Алютарскім раёне Камчацкага края Расіі, самая высокая вяршыня Каракскага нагор’я. Уваходзіць у горны хрыбет Укэлаят. З 1991 года з’яўляецца помнікам прыроды мясцовага значэння.
Вяршыня гары ўяўляе сабой купал, пакрыты ледавікамі. Вышыня гары — 2453 м над узроўнем мора (паводле іншых звестак — 2562 м). Ад Ледзяной адыходзяць хрыбты Пікась, Укэлаят, Снегавы.
Ледзяная і Укэлаят з’яўляюцца цэнтрам абляднення, тут размешчаны 344 ледавіка плошчай 102,5 км². У адгор’ях гары бяруць пачатак некалькі рэк, у тым ліку Пахача, Апука, Вялікая.