Міжнародны дзень барацьбы з карупцыяй штогод адзначаецца 9 снежня з моманту прыняцця Канвенцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый супраць карупцыі 31 кастрычніка 2003 года з мэтай павышэння дасведчанасці грамадскасці аб барацьбе з карупцыяй.Anti-Corruption Day

Перадгісторыя У Канвенцыі, у прыватнасці, гаворыцца, што дзяржавы-ўдзельніцызанепакоеныя сур’ёзнасцю праблем і пагроз, якія карупцыя стварае для стабільнасці і бяспекі грамадства, падрываючы дэмакратычныя інстытуты і каштоўнасці, этычныя каштоўнасці і справядлівасць, а таксама ставячы пад пагрозу ўстойлівае развіццё і вяршэнства закона. Мэты Канвенцыі: прасоўваць і ўмацоўваць меры па больш эфектыўнаму і дзейснаму прадухіленню і барацьбе з карупцыяй; садзейнічаць, палягчаць і падтрымліваць міжнароднае супрацоўніцтва і тэхнічную дапамогу ў прадухіленні і барацьбе з карупцыяй…; садзейнічаць сумленнасці, падсправаздачнасці і належнаму кіраванню дзяржаўнымі справамі і дзяржаўнай маёмасцю.

Гл. таксама

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт Міжнароднага дня барацьбы з карупцыяй Дзень барацьбы з карупцыяй на сайце Арганізацыі Аб’яднаных Нацый

Катэгорыя:Святы снежня Катэгорыя:Міжнародныя дні ААН Катэгорыя:Карупцыя Катэгорыя:З’явіліся ў 2003 годзе