«Айвенга» () — адзін з першых гістарычных раманаў. Апублікаваны ў 1819 годзе як твор аўтара «Уэверлі» (як пазней высветлілася, Вальтэра Скота). У XIX стагоддзі быў прызнаны класікай прыгодніцкай літаратуры. Продажы кнігі былі фенаменальнымі для таго часу: першы тыраж у 10 000 экзэмпляраў быў распрададзены менш чым за два тыдні. Поспех рамана спрыяў абуджэнню рамантычнай цікавасці да Сярэдніх стагоддзяў (гл. Неаготыка).
«Айвенга» — першы раман Скота, дзеянне якога адбываецца за межамі Шатландыі. Падзеі прымеркаваны да 1194 года — праз 128 гадоў пасля бітвы пры Гасцінгсе, у выніку якой англасаксы былі заваяваны норманамі.
Катэгорыя:Творы 1819 года