Прыморскі акадэмічны краёвы драматычны тэатр імя Горкага () — тэатр ва Уладзівастоку, створаны ў 1931 годзе.

Гісторыя Прыморскі краёвы драматычны тэатр быў створаны ў 1931 годзе. У трупу тэатра ўвайшлі акцёры, запрошаныя з тэатраў Хабараўска і іншых гарадоў, а таксама маладыя акцёры з Уладзівастоцкага ТРАМу.

11 кастрычніка 1932 года рашэннем Уладзівастоцкага гарсавета «у гонар саракагоддзя літаратурнай дзейнасці Максіма Горкага» яго імя было прысвоена тэатру.

Першы спектакль у тэатры адбыўся 3 лістапада 1932 года — «Вуліца радасці» Натана Зархі.

У розныя гады рэжысёрамі тэатра былі А. Б. Надзежаў, І. С. Яфрэмаў, М. А. Бондараў, А. А. Даброцін, Н. І. Басін.

У канцы 1997 гады тэатру было прысвоена званне акадэмічнага. Катэгорыя:Тэатры Расіі