Ціхаакіянскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт () — адна з найбуйнейшых медыцынскіх ВНУ Далёкага Усходу Расіі, знаходзіцца ва Уладзівастоку.
Гісторыя У 1956 годзе пры ДУДУ быў адкрыты медыцынскі факультэт, на які было залічана 100 студэнтаў. 7 жніўня 1958 года быў выдзелены са складу ДУДУ і пераўтвораны ва Уладзівастоцкі дзяржаўны медыцынскі інстытут (УДМІ).
У 1995 годзе інстытут атрымаў статус універсітэта. Пасведчанне аб дзяржаўнай акрэдытацыі ВНУ атрымала як Федэральная дзяржаўная ўстанова «Уладзівастоцкі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт» (УДМУ). З 2010 года ўстанова мела арганізацыйна-прававую форму: Дзяржаўная бюджэтная адукацыйная ўстанова вышэйшай прафесійнай адукацыі «Уладзівастоцкі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт» Міністэрства аховы здароўя і сацразвіцця Расійскай Федэрацыі (ДБАУ ВПА УДМУ).
1 студзеня 2013 года ўніверсітэт быў перайменаваны ў Дзяржаўную бюджэтную адукацыйную ўстанову вышэйшай прафесійнай адукацыі «Ціхаакіянскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт» Міністэрства аховы здароўя Расійскай Федэрацыі (ДБАУ ВПА ЦДМУ).
Катэгорыя:Медыцынскія ўніверсітэты Расіі