Рамэн Гары (, сапр. Раман Кацаў; ) — французскі пісьменнік, сцэнарыст і рэжысёр.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1914 годзе ў Вільні ў яўрэйскай сям’і. Пасля разводу бацькоў разам з маці ў 1928 годзе пераехаў у Францыю.

Аўтар шматлікіх раманаў, сярод якіх «Абяцанне на світанку» (La promesse de l’aube, 1960), «Пляска Чынгіз-Хаіма» (La danse de Gengis Cohn, 1967), «Белы сабака» (Chien blanc, 1970) і іншых.

Гэта адзіны пісьменнік у гісторыі Ганкураўскай прэміі, які атрымаў яе двойчы, першы раз — як Рамэн Гары за раман «Карані неба» (Les racines du ciel, 1956), а другі — як Эміль Ажар за раман «Усё жыццё наперадзе» (La vie devant soi, 1975).

Застрэліўся 2 снежня 1980 года. У сваёй перадсмяротнай запісцы ён напісаў: «Усё можна патлумачыць нервовай дэпрэсіяй. Але ў такім выпадку варта мець на ўвазе, што яна цягнецца з таго часу, як я зрабіўся дарослым чалавекам і што менавіта яна дапамагла мне годна займацца літаратурнай працай».

Крыніцы

Катэгорыя:Пісьменнікі Францыі