«Мужчына і жанчына» () — французскі меладраматычны кінафільм 1966 года, які атрымаў каля 40 узнагарод, у тым ліку Гран-пры Канскага кінафестывалю (разам з фільмам П’етра Джэрмі «Спадарыні і спадары») і дзве прэміі «Оскар» (найлепшы замежны фільм, найлепшы аргінальны сцэнарый).

Дзякуючы гэтай карціне, галоўныя ролі ў якой выканалі Анук Эмэ і Жан-Луі Трэнціньян, атрымаў шырокую вядомасць 28-гадовы рэжысёр Клод Лелуш.

Пазней рэжысёр зняў два працягі: у 1986 годзе — стужку «Мужчына і жанчына: праз 20 гадоў», а ў 2019-м — фільм «Найлепшыя гады жыцця».

Акцёры і ролі Анук Эмэ — Ганна Гацье Жан-Луі Трэнціньян — Жан-Луі Дзюрок

Крыніцы

Катэгорыя:Фільмы Клода Лелуша Катэгорыя:Фільмы 1966 года