Манастыр Ясная-Гара (, ) — кляштар паўлінаў у Чэнстахове, Польшча.
Манастыр належыць да паўлінскага манаскага ордэна. Манастыр Ясна Гура вядомы як месца, дзе захоўваецца абраз Маці Божай Чэнстахоўскай, які католікі шануюць як цудоўную рэліквію. Ясна Гура з’яўляецца галоўным месцам рэлігійных пілігрымак у Польшчы.
Гісторыя Крыштаф Радзівіл Сіротка пасля паломніцтва ў Ерусалім да Гроба Гасподня перадаў кляштару паўлінаў на Яснай Гары ў Чанстахове рэчы, якія былі з ім у часы паломніцтва — ружанец з горнага крышталю з крыштальным крыжам, малой срэбнай умяшчальняй для рэліквій і дадатковым хрустальным рэлікварыем, а таксама драўляны паломніцкі кій.
Крыніцы
Кэмпа Т. «Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка (1549—1616). Віленскі ваявода».
Катэгорыя:Чэнстахова