Гумбальтаў пінгвін — арт."Пінгвіны" (Spheniscus humboldti) — нелятаючая птушка з роду акулярных пінгвінаў. Упершыню як «перуанскі пінгвін» згаданы канкістадорам Педра Пісара, які бачыў такога ў даліне Чынча.
Апісанне Птушка мае чорныя спіну і галаву, на белым жываце — чорнае шырокае кольца. Па баках галавы праз лоб і горла праходзяць вузкія белыя кольцы, «акуляры». Дзюба чорная з чырвонай асновай, ногі чорныя. Калі корму дастаткова, бацькі выкормліваюць абодвух птушанят.
Птушаняты пакідаюць калонію ва ўзросце 14 тыдняў, але бацькі могуць іх карміць яшчэ некалькі тыдняў. Пасля завяршэння сезона размнажэння дарослыя птушкі праводзяць у моры некаторы час, назапашваючы тлушчавыя запасы перад лінькай апярэння. Лінька працягваецца 2-3 тыдні, на працягу якіх птушкі не сілкуюцца, знаходзячыся на беразе. На сушы ў дарослых пінгвінаў няма натуральных драпежнікаў, у моры на іх палююць марскія львы, марскія леапарды і касаткі. У калоніях яйкі і маленькіх птушанят выкрадаюць паморнікі, чайкі і каракары.
Арэал Гумбальтаў пінгвін гняздзіцца на камяністых узбярэжжах Чылі і Перу ад 8° да 34° пд. ш., там дзе праходзіць халоднае Перуанскае цячэнне. Колькасць гумбальтава пінгвіна пастаянна памяншаецца. Сваю ролю ў скарачэнні папуляцыі гэтых птушак адыгралі змены ў сістэме акіянічных цячэнняў Ціхага акіяна.
Станам на 2020 год, іх сусветная папуляцыя налічвае 23,800 асобін, з якіх 10,200 гняздуецца ў Чылі, а 13,600 — у Перу (адным з цэнтраў гнездавання Гамбалтава пінгвіна з’яўляецца Маркона). Ацэнка тэндэнцыі ў змене колькасці пінгвінаў на дадзены момант ўскладняецца з-за ранніх буйных недаацэнак памераў папуляцый, аднак прынята лічыць, што на дадзены момант колькасць асобін у свеце скарачаецца.
Катэгорыя:Пінгвінападобныя Катэгорыя:Птушкі Паўднёвай Амерыкі Катэгорыя:Аляксандр Гумбальт