Барыс Васілевіч Дзмітрыеў (; , в. Пятрова, цяпер Калужская вобласць, Расія — , Калуга) — савецкі і расійскі мастак-жывапісец, рэстаўратар. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Першы паваенны рэстаўратар у Дзяржаўным мастацкім музеі БССР.
Біяграфія Нарадзіўся 9 мая 1925 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Пятрова (недалёка ад Калугі). У 1929 годзе сям’я пераехала ў Калугу, дзе Барыс скончыў школу і перажыў нямецкую акупацыю.
У 1943 годзе прызваны ў Чырвоную армію, служыў у мінаметнай роце. У 1944 годзе падчас баёў за вызваленне Беларусі быў цяжка паранены, пасля чаго дэмабілізаваны па інваліднасці.
Трудавы шлях пачаў у 1945 годзе мастаком-дэкаратарам у Калужскім драматычным тэатры. З 1950 года член таварыства «Калужскі мастак».
У 1955 годзе скончыў курсы рэстаўратараў пры Цэнтральных рэстаўрацыйных майстэрнях у Маскве. Пасля заканчэння курсаў на працягу пяці гадоў (1955—1960) працаваў рэстаўратарам у Дзяржаўным мастацкім музеі БССР у Мінску. Быў першым паваенным рэстаўратарам у музеі. За гэты час аднавіў шмат палотнаў розных мастакоў.
У 1962 годзе вярнуўся ў Калугу, працаваў у майстэрні Калужскага аддзялення Мастацкага фонда. З красавіка 1969 года — мастак-рэстаўратар у Калужскім абласным мастацкім музеі. Займаўся рэстаўрацыяй тэмпернага жывапісу (ікон), алейнага жывапісу, графікі і роспісаў інтэр’ераў.
Памёр у 2002 годзе.
Творчасць Працаваў пераважна ў жанрах пейзажа і нацюрморта. Творы мастака знаходзяцца ў зборы Калужскага музея выяўленчых мастацтваў і прыватных калекцыях.
Выбраныя творы «Мінск. Сквер імя Янкі Купалы» (1960) Нацюрморт «Яблыкі» (1973) «Паўночны Каўказ. Вясна» «Летні дзень. Аўчурына» (1977) «Вуліца ў Тарусе» «Хлуднеўская цацка» (1991)
Рэстаўрацыйныя працы Сярод адрэстаўраваных Барысам Дзмітрыевым твораў: Партрэт Кацярыны II (невядомы мастак канца XVIII ст.) Жаночы партрэт (П. Рышэ, XIX ст.) Партрэт невядомай (П. Шындлер, 1885) Ікона «Хрыстос і самаранка» (невядомы рускі майстар XVIII ст.) Ікона «Уваскрасенне Хрыстова з дванадзясятымі святамі» (1-я чвэрць XIX ст.)
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Нарадзіліся 9 мая Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1925 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Калужскай вобласці Катэгорыя:Памерлі 15 лютага Катэгорыя:Памерлі ў 2002 годзе Катэгорыя:Памерлі ў Калузе Катэгорыя:Мастакі Расіі Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Рэстаўратары Расіі Катэгорыя:Рэстаўратары Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны