Паханг  — федэральны штат (султанат) на ўсходзе Малакскага паўвострава ў Малайзіі, 3-ці па плошчы штат краіны, найбуйнейшы на паўвостраве. Адміністрацыйны цэнтр — горад Куантан. Іншыя гарады: Джэрангут. Гісторыя штата звязана з гісторыяй сярэднявечнай дзяржавы Паханг.

Размешчаны ў басейне ракі Паханг. Плошча штата — 35 965 км ².

На поўначы — пласкагор’я і горы, на поўдні — нізіны. На захадзе мяжа праходзіць па хрыбце Кербау. Прыбярэжная паласа на ўсходзе, якая абмываецца Паўднёва-Кітайскім морам, цягнецца на 208 км. Самы высокі пункт — г. Тахан (2187 м). Большая частка штата пакрыта джунглямі, насельніцтва засяроджана пераважна ў прыбярэжных раёнах.

Катэгорыя:Штаты Малайзіі