Армізонскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Цюменскай вобласці Расіі.
Адміністрацыйны цэнтр — сяло Армізонскае.
Геаграфія Раён размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы Цюменскай вобласці на адлегласці 230 км ад абласнога цэнтра і за 72 км ад чыгункі. Мяжуе з Курганскай вобласцю (Мокраусаўскі, Частаазёрскі раёны) і пяццю раёнамі Цюменскай вобласці (Бярдзюжскім, Голышманаўскім, Амуцінскім, Заводаўскім і Упораўскім раёнамі), на поўдні з Казахстанам. Плошча тэрыторыі — 3109 км ².
Адным з найбольш тыповых ландшафтаў раёна з’яўляюцца азёры, самыя разнастайныя па велічыні, і форме, паходжанні і хімічнаму складу вады. Агулам на тэрыторыі раёна размешчана каля 300 азёр, найбуйнейшае — Чорнае плошчай 224 км ². Іншыя буйныя азёры — Вялікае Белае, Няшына, Вьялкава, Звярынае.
Катэгорыя:Раёны Цюменскай вобласці