Віталь Іосіфавіч Нявера () — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія Нарадзіўся 14 чэрвеня 1980 года ў вёсцы Больцішкі Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Бацька — Іосіф Уладзіслававіч Нявера (пам. 1993), дырэктар калгасаў «Праўда» Воранаўскага раёна (1976—1984)История становления хозяйства, «Імя Леніна» (1984—1993).
У 2001 годзе скончыў Гомельскі кааператыўны інстытут.
У 2001—2002 гадах працаваў намеснікам дырэктара філіяла «Агульнахарч» Лідскага раённага спажывецкага таварыства.
У 2002—2009 гадах займаў розныя пасады ў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. У 2009—2012 гадах — вядучы спецыяліст Лідскага міжраённага камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці.
У 2012—2013 гадах — намеснік дырэктара па эканоміцы адкрытага акцыянернага таварыства «Лідаграпраммаш».
У 2013—2019 гадах — намеснік старшыні Лідскага раённага выканаўчага камітэта. У 2019—2020 гадах — старшыня камітэта дзяржаўнай маёмасці Гродзенскага аблвыканкама. З 6 мая 2020 года па 2025 год — намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.
17 красавіка 2025 года прызначаны старшынёй Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі БеларусьАляксандр Лукашэнка: Давядзецца вельмі моцна працаваць.
Узнагароды Ганаровая грамата Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта (2025), грамата Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў (2025).
Крыніцы
Катэгорыя:Старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Беларусі