Аўтарытэ́т ( ад  — улада, уплыў) — ідэйнае і сацыяльна-псіхалагічнае ўздзеянне адной асобы або групы (арганізацыя, партыя) на іншую асобу або групу, нават народ; адна з формаў ажыццяўлення ўлады.

Сутнасць і праяўленне Аўтарытэт праяўляецца ў здольнасці яго носьбітаў (асоб, груп) уплываць, не звяртаючыся да прымусу, на паводзіны і погляды іншых людзей у пэўнай галіне дзейнасці або грамадскага жыцця ў цэлым. Уздзеянне носьбітаў аўтарытэту абумоўлена іх высокай кампетэнтнасцю, ведамі, вопытам, маральнымі якасцямі.

Формы, у якіх аўтарытэт рэалізуецца, і сіла яго ўздзеяння залежаць ад узроўню развіцця культуры грамадства.

Віды аўтарытэту У залежнасці ад сферы і спосабу ўплыву адрозніваюць палітычны, маральны, рэлігійны і іншыя віды аўтарытэту.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Міжасобасныя адносіны Катэгорыя:Сацыяльныя ролі Катэгорыя:Сацыяльныя канцэпцыі