Незале́жны інстыту́т сацыя́льна-эканамі́чных і паліты́чных дасле́даванняў (скарочана НІСЭПД) — беларускі недзяржаўны даследчы цэнтр, заснаваны ў лютым 1992 года. З’яўляецца найстарэйшым у Беларусі недзяржаўным даследчым цэнтрам.
Гісторыя Інстытут быў створаны ў лютым 1992 года групай навукоўцаў, журналістаў, палітыкаў і бізнесменаў. Да 1 ліпеня 2006 года дырэктарам інстытута быў доктар сацыялагічных навук, прафесар Алег Манаеў, а старшынёй Назіральнага савета — доктар эканамічных навук, прафесар Станіслаў Багданкевіч.
15 красавіка 2005 года НІСЭПД быў ліквідаваны па рашэнні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь. Пасля гэтага інстытут быў зарэгістраваны з той жа назвай і статутам у Літоўскай Рэспубліцы і з таго часу працягвае сваю дзейнасць як літоўская грамадская ўстанова. Дырэктарам стаў доктар філасофіі Альгірдас Дэгуціс, а старшынёй Назіральнага савета — доктар юрыдычных навук, прафесар Рэмігіюс Шымашус.
Дзейнасць Мэтай інстытута з’яўляецца прасоўванне каштоўнасцей дэмакратыі і рыначнай эканомікі, а таксама садзейнічанне фарміраванню ў Беларусі грамадзянскай супольнасці. Інстытут праводзіць даследаванні ў галіне сацыялогіі, эканомікі і паліталогіі, арганізуе канферэнцыі і семінары, а таксама займаецца інфармацыйна-выдавецкай дзейнасцю.
НІСЭПД вядомы сваімі нацыянальнымі апытаннямі грамадскай думкі, якія праводзіліся штоквартальна праз уласную сетку са 100 інтэрв’юераў. З 1996 года інстытут выдаваў аналітычны бюлетэнь «Навіны НІСЭПД» на рускай і англійскай мовах, а з 2002 года — штомесячны электронны бюлетэнь «Інфафокус».
Асноўныя публікацыі Манаев О. Становление гражданского общества в независимой Беларуси. Социологические опыты: 1991—2000. — Минск, 2000. Манаев О. Становление гражданского общества в независимой Беларуси. Социологические опыты: 2001—2005. Книга вторая. — Рига, 2005. Президентские выборы в Беларуси: от ограниченной демократии к неограниченному авторитаризму (1994—2006) / Под ред. проф. Олега Манаева. — Новосибирск, 2006. Беларусь и «большая Европа»: в поисках геополитического самоопределения / Под ред. проф. Олега Манаева. — Новосибирск, 2007.
Крыніцы
Спасылкі Архіў сайта НІСЭПД
Катэгорыя:Навуковыя інстытуты Беларусі Катэгорыя:Недзяржаўныя арганізацыі Беларусі Катэгорыя:Арганізацыі Літвы Катэгорыя:1992 год у Беларусі