Яўге́н Валянці́навіч Пуставы́ (нар. ) — беларускі прапагандыст рэжыму Лукашэнкі, журналіст і тэлевядучы. Палітычны аглядальнік тэлеканала «СТБ». Дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 29-га склікання (з 2024).
Біяграфія Нарадзіўся 28 лютага 1984 года (паводле іншых звестак — 29 лютага 1984 года).
Працуе палітычным аглядальнікам на тэлеканале «СТБ», а таксама ў дзяржаўнай газеце «Мінская праўда». Паводле ацэнкі Еўрапейскага Саюза, з'яўляецца адным з галоўных рупараў прапаганды ў Беларусі, які распаўсюджвае наратывы ў падтрымку палітыкі Аляксандра Лукашэнкі і апраўдвае агрэсіўную вайну Расіі супраць Украіны.
У 2024 годзе абраны дэпутатам Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 29-га склікання па Ахоцкай выбарчай акрузе № 3. Вылучаўся як беспартыйны.
З'яўляецца членам Дзяржаўнай камісіі па разглядзе зваротаў грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца за мяжой.
Узнагароды Узнагароджаны А. Лукашэнкам за заслугі ў развіцці дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі.
Санкцыі 3 жніўня 2023 года ўключаны ў санкцыйны спіс Еўрапейскага Саюза.
Крыніцы
Катэгорыя:Нарадзіліся 28 лютага Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1984 годзе Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Тэлевядучыя Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 29-га склікання Катэгорыя:Прапагандысты Беларусі Катэгорыя:Асобы, звязаныя з палітычнымі рэпрэсіямі ў Беларусі (з 2020 года) Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС