Край паданняў — дэбютны студыйны альбом гурта Адарвірог, быў выдадзены 2 ліпеня 2017 году.

Пра лірычнага героя Адарвірог — гэта імя галоўнага лірычнага героя, які бярэ ўдзел амаль у кожным паданні. Але, зразумела, ён існуе не ў нейкі пэўны час, а праносіцца скрозь гісторыю. Ён ведае, што павінен удзельнічаць у бітвах, што выйдзе з іх пераможцам і будзе да апошняга змагацца за тое, што яму дорага. Разам з Тадэвушам Касцюшкам Адарвірог абараняе краіну і памірае пад царскай карцеччу ў імя свайго народа ў 1863 годзе. Ён згарае ад полымя кахання падчас эпідэміі Харэі. Мужны Адарвірог шукае каханую ў падпаленым Іванам Грозным Полацку і заўсёды ідзе насуперак развазе і смерці — ідзе «Скрозь Пекла». Ён заўсёды на крок наперадзе, ён здольны змагацца за тое, за што варта змагацца.

Адарвірог — алегарычны персанаж. Ён з’яўляецца прататыпам беларускага народа: моцнага, стойкага, нязломнага, гераічнага. Народа, які стагоддзе за стагоддзем змагаўся за свае ідэалы, за самавызначэнне, за тое, што мае найвялікшы кошт для кожнага чалавека. Адарвірог — архетып, які ёсць у кожнай гісторыі і бітве. Нарэшце, гэта той чалавек, якім музыкі жадаюць бачыць кожнага беларуса. Смелы ды адважны, але які не забывае і на весялосць ды гулянкі. Бо ідэальных народаў і людзей не існуе.

Удзельнікі запіса Адарвірог

Леанід Аўдзей-Жыгуноў — спевы Аляксей Быкоўскі — бас Валера Машэль — мандаліна, бузукі, ліра Віктар Лагацкі — дуда, баян, ліра Усевалад Гапоненка — гітара, вакал Караліна Наско — скрыпка Мікіта Лагавы — бубны Іншыя удзельнікі Nerv-Records (Вітаўт Кашкурэвіч) — запіс. Sickbay Sound (Кірыл Бяспалаў) — звядзенне, майстарынг. Уладзіслаў Мароз — графічнае аздабленьне, дызайн.

Вячаслаў Варабей — бас-гітара (акрамя «Адарвірог») Кацярына Філіповіч — скрыпка («Харэя») Аляксей Рубчэня — сола-гітара («Пан Манэліг») Артур Мацьвеенка — вісл (“Балада пра Паўстанца Ваўкалаку”, “1863”, “Зорны Шлях») Мікалай Кісялёў — віялянчэль («Харэя») Аляксей Дораш — віялянчэль («Зорны Шлях») Натальля Рэпіч, Уладзіслаў Гавароўскі, Вера Даражэнкава — бэк-вакал («Забі Выратавальніка»)

Спіс трэкаў

Дадатковае чытанне Пра дэбютны альбом Рэцэнзія на альбом Край паданьняў Рэцэнзія

Зноскі

Катэгорыя:Альбомы 2017 года Катэгорыя:Альбомы паводле алфавіта Катэгорыя:Альбомы гурта «Адарвірог» Катэгорыя:Дэбютныя альбомы Катэгорыя:Альбомы на беларускай мове