Кароўка дваццацічатырохкропкавая, ці кароўка 24-крапінкавая — C. 315 (Subcoccinella vigintiquatuorpunctata) — від жукоў сямейства божых каровак.

Цела даўжынёю 3—4 мм. Афарбоўка чырвоная або цёмна-аранжавая, на пярэднеспінцы і надкрылах прысутнічае звычайна 20—26 чорных крапінак, часам яны могуць злучацца разам ці адсутнічаць.

Пашырана ў Еўропе. Адзіная раслінаедная божая кароўка на Беларусі. Жыве на лугах, таксама корміцца лісцем бульбы, цукровых буракоў. Лічынкі акукліваюцца на раслінах.

Крыніцы

Катэгорыя:Божыя кароўкі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе