«Запаветны бераг» — музычны альбом ансамбля народнай музыкі «Бяседа», выдадзены ў 2016 годзе.
Апісанне Альбом быў прымеркаваны да 25-годдзя калектыву. У яго ўвайшлі 23 кампазіцыі, запісаныя ў фондах Беларускага радыё. Большасць твораў уяўляюць сабой апрацоўкі беларускіх народных мелодый і аўтарскія песні мастацкага кіраўніка ансамбля Леаніда Захлеўнага і вядучага музыканта Мікалая Алешкі.
Аранжыроўкі песень выканалі Леанід Захлеўны (14 трэкаў), Мікалай Алешка (8 трэкаў) і Сяргей Бяльцоў (1 трэк).
Спіс кампазіцый
Удзельнікі запісу Вакал: Валянцін Кірыленка Таццяна Лазоўская Наталля Раманская Юлія Саўчанка Святлана Суседчык
Інструментальнае суправаджэнне: Ганна Алешка — скрыпка Мікалай Алешка — баян, гармонік Сяргей Бяльцоў — скрыпка Вольга Калавур — цымбалы Ігар Міхалькоў — баян, гармонік, спеў Аляксандр Надточы — сінтэзатар, ударныя Юрый Чаркас — дудка, флейта Пётр Чырта — кантрабас
Вытворчасць: Мастацкі кіраўнік — Леанід Захлеўны Гукарэжысёр — Д. Каршакевіч Звядзенне — С. Лісоўскі
Крыніцы
Катэгорыя:Альбомы 2016 года Катэгорыя:Фолк-альбомы Беларусі