Верацярпі́масць — прызнанне дзяржавай за грамадзянамі права на спавяданне любой рэлігіі (свабода веравызнання), паважлівых і роўных адносін да ўсіх рэлігій і цэркваў, якія дзейнічаюць у адпаведнасці з устаноўленым законам парадкам; цярпімасць і ўзаемапаважлівыя адносіны паміж рэлігіямі і цэрквамі, прадстаўнікамі розных рэлігійных перакананняў.

Барацьба за верацярпімасць узнікла ва ўмовах панавання пэўнага рэлігійнага кірунку, што праследаваў іншадумства, мае прагрэсіўны характар, садзейнічае гуманізацыі грамадства, яго талерантнасці.

Гл. таксама Свабода веравызнання Талерантнасць

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Рэлігія Катэгорыя:Правы чалавека Катэгорыя:Палітычныя тэрміны Катэгорыя:Талерантнасць