«Нюрнбергскі працэс» () — чорна-белая трохгадзінная юрыдычная кінадрама Стэнлі Крамера, прэм’ера якой адбылася ў 1961 годзе. Заснавана на рэальных падзеях — «малых» Нюрнбергскіх працэсах. Галоўныя ролі выконваюць Спенсер Трэйсі, Рычард Уідмарк, Марлен Дзітрых і Максіміліян Шэл. Кіназнаўцы часта называюць яе вяршыняй рэжысёрскага майстэрства Крамера і цэнтральнай кропкай яго кар’еры.
11 намінацый на прэмію «Оскар», у тым ліку як найлепшаму фільму года, дзве з якіх аказаліся пераможнымі — за найлепшую мужчынскую ролю Шэла і найлепшы адаптаваны сцэнарый Эбі Манна. Амерыканскім інстытутам кінамастацтва прызнана адной з найвялікшых юрыдычных карцін у гісторыі. У 2013 годзе фільм увайшоў у Нацыянальны рэестр фільмаў Злучаных Штатаў Амерыкі, валодаючы «гістарычным, эстэтычным або культурным значэннем».
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Гістарычныя фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Фільмы пра смяротнае пакаранне Катэгорыя:Нюрнбергскія працэсы Катэгорыя:Чорна-белыя фільмы ЗША