Вольнае слова — штогадовы конкурс прафесійнай журналістыкі, які праводзіцца Беларускай асацыяцыяй журналістаў (БАЖ) з 2007 года. Галоўная мэта конкурсу — адзначыць прафесійныя якасці і журналісцкі талент аўтараў, незалежна ад іх месца працы і стажу.
Апісанне конкурсу Конкурс мае шэраг адметнасцей. Паводле задумы арганізатараў, ацэньваецца не асоба аўтара («журналіст-змагар»), а менавіта тэкст і яго прафесійнае выкананне. Удзельнічаць могуць як маладыя, так і вопытныя журналісты, прадстаўнікі сталічных і рэгіянальных выданняў. Згодна з умовамі, да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца толькі сябры ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».
Творы ацэньвае прафесійнае журы, у склад якога ў розныя гады ўваходзілі вядомыя беларускія медыяэксперты і журналісты: Юрась Карманаў (шматгадовы старшыня журы), Тацяна Мельнічук, Юлія Слуцкая, Андрэй Аляксандраў, Анатоль Гуляеў, Максім Жбанкоў, Аляксандр Старыкевіч, Андрэй Скурко.
Пераможцы ўзнагароджваюцца грашовымі прэміямі і дыпломамі. Напрыклад, у 2008 годзе прэмія за першае месца складала 300 000 рублёў. Узнагароджанне традыцыйна прымяркоўвалася да Сусветнага дня свабоды прэсы (3 мая). Сімвалам конкурсу з'яўляецца папяровы самалёцік.
Намінацыі Конкурс праводзіцца ў некалькіх асноўных намінацыях, якія адпавядаюць розным журналісцкім жанрам: Інфармацыйныя жанры (навіны, рэпартажы). Аналітычныя жанры (артыкулы, каментары, агляды). Мастацка-публіцыстычныя жанры (нарысы, эсэ, фельетоны). Журналісцкае расследаванне (уведзена пазней). Дэбют (для маладых журналістаў).
Як адзначаў старшыня журы Юрась Карманаў, намінацыі абраныя невыпадкова: «інфармацыя — гэта кроў журналістыкі, аналітыка — мозг, а ў літаратурна-мастацкім жанры раскрываецца душа».
Пераможцы розных гадоў
2007 год (узнагароджанне ў 2008) Найлепшы інфармацыйны матэрыял: I месца — Зміцер Панямонаў («Еўрапейскае радыё для Беларусі») за матэрыял «На плошчы Незалежнасьці паклалі радыёактыўную плітку». II месца — Руслан Гарбачоў («Intex-press») за артыкул «Как я был инвалидом» і Глеб Лабадзенка («Комсомольская правда в Белоруссии») за матэрыял «Белорусское молоко разошлось в Смоленске за 15 минут». III месца — Алена Наважылава («Белорусские новости», БелаПАН) за артыкул «С новым газом, Беларусь!». Найлепшая аналітычная публікацыя: I месца — Валерый Карбалевіч («Свободные новости плюс») за артыкул «Инфляция оптимизма». II месца — Віталь Тарас («Наша Ніва») за артыкул «Данайскія дары». III месца — Сяргей Законнікаў («Свободные новости плюс») за артыкул «Здаровы сэнс падказвае». Лепшая публікацыя літаратурна-мастацкага жанру: I месца — Сямён Печанко («Наша Ніва») за эсэ «Дзікар і Джулія». II месца — Алена Чэб («Брестский курьер») за матэрыял «Мелочи семейной жизни, или Уикенд без права на отдых». III месца — Віталь Цыганкоў («Радыё Свабода») за артыкул «Нацыянальная ідэя ўлады — „жывіце і ня думайце“». Дэбют: Зміцер Панкавец («Наша Ніва») за матэрыял «Міхаіл Герчык: „Не спадзяваўся выбрацца адтуль“».
2009 год (узнагароджанне ў 2010) Найлепшы інфармацыйны матэрыял: 1 месца: Святлана Станкевіч («Салідарнасць») за артыкул «Чем Грозный похож на Минск». 2 месца: Кастусь Лашкевіч («TUT.BY») за матэрыял «Страчаная сталіца. Дапаможнік-гід па беларускай Вільні». 3 месца: Глеб Лабадзенка («Звязда») за артыкул «І мама кажа: „нешта ў цябе, дачка, жывот падазрона расце“». Найлепшая аналітычная публікацыя: 1 месца: Кастусь Лашкевіч (TUT.BY) за артыкул «Беларусь вачыма шведаў: „Сэрца, якое б’ецца і крываточыць“». 2 месца: Святлана Цішко («Рэгіянальная газета») за матэрыял «Няўжо ў нябыт?». 3 месца: Святлана Гарда («Інформ-прагулка») за артыкул «„Добытчики“ идут на дело». Найлепшая публікацыя мастацка-публіцыстычнага жанру: 1 месца: Анжэла Белуш («Intex-press») за матэрыял «Напишите: инвалидам вход воспрещен». 2 месца: Руслан Гарбачоў («Салідарнасць») за нарыс «Вандроўка па Сярэдняй Азіі». 3 месца: Наталля Семяновіч («Intex-press») за артыкул «Это моя работа: судмедэксперт». Журналісцкае расследаванне: Яўген Валошын («Звязда») за матэрыял «У Беларусі легальна прадаюць наркотыкі?». Дэбют: Хрысціна Марчук («Газета Слонімская») за артыкул «На Падляшшы назвы мясцовасцей пішуць па-беларуску».
2013 год (узнагароджанне ў 2014) Інфармацыйныя жанры: 1 месца: Ягор Марціновіч («Наша Ніва») за артыкул «Царскае сяло Дразды: хто ў ім жыве». 2 месца: Зміцер Лукашук («Еўрарадыё») за матэрыял «Памілаваны смяротнік: Смяротнае пакаранне нікога не палохае і не спыняе». 3 месца: Надзея Белахвосцік («Комсомольская правда в Белоруссии») за артыкул «Актер Эдуард Горячий о Минске 60-х...». Аналітычныя жанры: 1 месца: Андрэй Дынько («Наша Ніва») за артыкул «Бяляцкі ці Алексіевіч?». 2 месца: Валярына Кустава («Новы Час») за рэцэнзію «Бомба жывой Беларусі». 3 месца: Зміцер Яненка («Товарищ.online») за артыкул «Беларусь религиозная: ни свободы, ни совести». Мастацка-публіцыстычныя жанры: 1 месца: Сяргей Ваганаў («Наша Ніва») за эсэ «Па кім маўчыць звон». 2 месца: Ягор Марціновіч («Наша Ніва») за матэрыял «„Што було, то було“: бацьку Ірыны Абельскай пры Сталіну асудзілі на 25 гадоў...». 3 месца: Руслан Гарбачоў («Салідарнасць») за цыкл «Молодость Беларуси» і Зміцер Панкавец («Наша Ніва») за інтэрв'ю «Зміцер Дашкевіч: Калі б не вера, то ўскрыў бы сабе вены». Журналісцкае расследаванне: 1 месца: Яўген Валошын («Еўрапейскае радыё для Беларусі») за расследаванне «За 11 хвілін мак з мінскага рынка пераўтвараецца ў наркотык». 2 месца: Таццяна Шахновіч («Комсомольская правда в Белоруссии») за матэрыял «Беловежское соглашение о распаде СССР исчезло?». 3 месца: Віталь Ругайн («Еўрапейскае радыё для Беларусі») за расследаванне «Арганізатары „Міс Мінск“ ведалі, што бяруць на конкурс танцорак go-go». Дэбют: 1 месца: Раман Свечнікаў (34mag) за матэрыял «Рома ў Манголіі». 2 месца: Наталля Беніцэвіч (TUT.BY) за рэпартаж «Жизнь приграничья. Украинцы вывозят из Беларуси клюкву мешками...». 3 месца: Алена Запарожац (34mag) за матэрыял «Як я зрабілася дзяўчынкай».
2014 год (узнагароджанне ў 2015) У журы конкурсу ўваходзілі Юрась Карманаў (старшыня), Андрэй Скурко, Аляксандр Старыкевіч, Анжэла Белуш, Анатоль Гуляеў, Максім Жбанкоў, Андрэй Аляксандраў.
Інфармацыйныя жанры: 1 месца: Зміцер Лукашук («Еўрарадыё») за матэрыял «Пры дапамозе Еўрарадыё з палону вызваленыя 8 украінскіх вайскоўцаў». 2 месца: Лідзія Міхеева («Беларусский журнал») за артыкул «Война: няшно и не страшно». 3 месца: Зміцер Панкавец («Наша Ніва») за артыкул «Ментаўская дзяржава дастала». Аналітычныя жанры: 1 месца: Павел Свярдлоў («Таймер») за артыкул «Скованные одной цепью». 2 месца: Іосіф Сярэдзіч («Народная воля») за артыкул «Іх не хапае». 3 месца: Севярын Квяткоўскі («Беларусский журнал») за артыкул «Маскоўская вайна ўскрыла беларусаў». Мастацка-публіцыстычныя жанры: 1 месца: Зміцер Галко («Новы час») за нарыс «„Кібаргі“ — хлопцы з суседняга двара». 2 месца: Алег Гардзіенка («Наша Ніва») за рэпартаж «Бітва пад Оршай 1514. Рэпартаж з месца падзей». 3 месца: Таццяна Мацвеева (TUT.BY) за артыкул «Праз лагеры і электрашок. Як дзеля волі Беларусі патрыёты 1940‑х ахвяравалі маладосцю і здароўем». Журналісцкае расследаванне: 1 месца: Ягор Марціновіч («Наша Ніва») за матэрыял «Дразды №2: поўны спіс чыноўнікаў, якім раздалі зямлі на $10 мільёнаў». 2 месца: Вольга Дэкніс («Комсомольская правда в Белоруссии») за цыкл «Как я работала официанткой во вьетнамском кафе „Сайгон“». 3 месца: Алена Спасюк (naviny.by) за матэрыял «В общественном транспорте Минска установили „золотые“ компостеры». Дэбют: 1 месца: Раман Стэфаненка (90s.by) за матэрыял «Ствараецца „Белы легіён“». 2 месца: Вольга Шыракаступ («Intex-press») за артыкул «Учителю приходится быть бесплатным строителем, соцработником и казначеем одновременно». 3 месца: Настасся Роўда («Рэгіянальная газета») за матэрыял «Расстрэл яўрэяў у Валожыне. Гавораць сведкі».
2023 год Конкурс праходзіў пад эгідай Еўрапейскай федэрацыі журналістаў.
Інфармацыйныя жанры: 1 месца: Зміцер Панкавец («Радыё Свабода») за матэрыял «„Ніхто не верыў, што мы застанёмся жывымі“. Беларускі добраахвотнік Дзяніс „Кіт“ расказаў пра пекла пад Бучай». 2 месца: Ягор Парфяненка («Новая газета. Европа») за матэрыял «Мариуполь. Город, которого нет». 3 месца: Віялета Саўчыц («Радыё Свабода») за праект «Шнары пратэсту» (шэсць фотагісторый пацярпелых на пратэстах у жніўні 2020-га). Аналітычныя жанры: 1 месца: Зміцер Косач («Салідарнасць») за цыкл «Рэферэндум». 2 месца: Віталь Цыганкоў («Радыё Свабода») за артыкул «Лукашэнка як гарант страты суверэнітэту». 3 месца: Аляксандр Класкоўскі («Pozirk») за артыкул «Прощать политических врагов Лукашенко не готов». Мастацка-публіцыстычныя жанры: 1 месца: Зміцер Казакевіч («Белсат») за інтэрв'ю «Ніколі не пытайся ў зняволенага: „Як ты?..“ Вялікая размова з Дар’яй Чульцовай — на 38-ы дзень пасля турмы». 2 месца: Настасся Зелянкова («Салідарнасць») за серыю «Жанчыны». 3 месца: Аляксандр Баразенка, Дзяніс Дудзінскі («Белсат») за цыкл рэпартажаў «Людзі вайны». Журналісцкае расследаванне: 1 месца: «Наша Ніва» за расследаванне «Укараняецца ў беларускія арганізацыі як юрыст, перасылае інфармацыю Лебедзевай. Дзіўная дзейнасць Мантаса Данелюса». 2 месца: Аляксей Карпека, Ксенія Вязнікоўцава, Вольга Альхіменка (Беларускі расследавальніцкі цэнтр) за матэрыял «Аляксандр Шакуцін зарабляе мільёны долараў у Еўропе ў абыход санкцый і пакрывае страты за кошт беларускага бюджэту». 3 месца: Сяргей Ляпін («Флагшток») за матэрыял «Флагшток установил имя администратора одиозного тг-канала — им оказался чиновник из Гомельского облисполкома».
2024 год Конкурс праходзіў пад эгідай Еўрапейскай федэрацыі журналістаў. Урачыстасць адбылася ў Вільні. У гэтым годзе журы асобна ацэньвала тэкставыя і відэаматэрыялы ва ўсіх намінацыях, акрамя «Журналісцкага расследавання».
Інфармацыйныя жанры: 1 месца: Кацярына Кулакова («Салідарнасць») за інтэрв'ю «Ася Булыбенка: У камеру прыйшоў „Цэрбер“…». 2 месца: Кацярына Палякова («Люстэрка») за інтэрв'ю са штурмавіком палка імя Кастуся Каліноўскага. 3 месца: Вера Белацаркоўская («Наша Ніва») за артыкул «Як не даць сябе зламаць? Івулін — пра гатовых і не гатовых да зоны…». Найлепшае відэа: Настасся Роўда («Наша Ніва») за інтэрв'ю з Уладзімірам Цэслерам у праекце «ТОК». Аналітычныя жанры: 1 месца: Міхась Пахольчык («Салідарнасць») за артыкул «Беларусь спрабавала пазіцыянаваць сябе „касмічнай дзяржавай“…». 2 месца: Зміцер Якубаў («Люстэрка») за артыкул «Беларусы цяпер пераважна размаўляюць на рускай…». 3 месца: Макар Мыш («Белсат») за аналіз «Кітай штурхае Лукашэнку мірыцца з Польшчай?». Найлепшае відэа: Станіслаў Івашкевіч, Аляксей Марцінкевіч, Марына Волкава (Беларускі расследавальніцкі цэнтр) за расследаванне пра беларускі калій і санкцыі. Мастацка-публіцыстычныя жанры: 1 месца: Зміцер Бартосік («Ніва») за цыкл нарысаў «Зямля неабяцаная». 2 месца: Ірына Новік («Hrodna.life») за матэрыял «Уратаваць шэрагоўца Эрыка…». 3 месца: Ірына Хамрэнка-Ушакова («Медыязона. Беларусь») за рэпартаж пра жанчын з акупаванага берага Дняпра і Аксана Ленька («Салідарнасць») за цыкл нарысаў. Найлепшае відэа: Вольга Воранава («Белсат») за дакументальны фільм «Простыя словы пра Міхала Анемпадыстава». Журналісцкае расследаванне: 1 месца: Аляксандр Ярашэвіч, Ксенія Вязнікоўцава («Бюро») за матэрыял «Спонсары раскошы…». 2 месца: Аляксей Гуліцкі («Kyky.org») за цыкл «Харасмент у ЕГУ». 3 месца: Аляксей Карпека («Беларускі расследавальніцкі цэнтр») за расследаванне «Карумпаваны рыцар…».
2025 год Конкурс праходзіў пад эгідай Еўрапейскай федэрацыі журналістаў. Урачыстасць адбылася ў Вільні.
Інфармацыйныя жанры: 1 месца: Таццяна Гусева («Салідарнасць») за цыкл публікацый пра гісторыі кахання беларускіх добраахвотнікаў, якія загінулі ва Украіне. 2 месца: Дзіяна Пінчук («Праваабарончы цэнтр «Вясна»») за матэрыял «„Станавіся да сцяны — мы цябе сфатаграфуем!“ Магшоты палітвязняў». 3 месца: Вера Белацаркоўская («Наша Ніва») за артыкул «„Антошкіна — гэта пекла“. Страшны маналог палітзняволенай».