Архіў новых актаў (, скарочана ) — цэнтральны дзяржаўны архіў у Варшаве, адзін з трох цэнтральных архіваў Польшчы разам з Нацыянальным лічбавым архівам і Галоўным архівам старажытных актаў.

Гісторыя

Архіў быў заснаваны на падставе дэкрэта начальніка дзяржавы Юзафа Пілсудскага ад 7 лютага 1919 года «Аб арганізацыі дзяржаўных архіваў і апецы над архіваліямі». Да 30 чэрвеня 1930 года ён дзейнічаў пад назвай Ваенны архіў і падпарадкоўваўся Міністэрству рэлігійных веравызнанняў і грамадскай асветы. Яго задачай было захаванне дакументацыі, якая засталася пасля нямецкіх і аўстрыйскіх акупацыйных ваенных улад (1915—1918). Першапачаткова архіў размяшчаўся ў Варшаве па вуліцы Доўгай, 13.

Спачатку на чале Ваеннага архіва стаяў Анджэй Вайткоўскі, аднак ужо ў канцы 1919 года яго кіраўніком стаў Юліуш Рэнцкі. У 1922 годзе яго змяніў Вінцэнты Лапацінскі, а ў 1924 годзе — Юзаф Стаяноўскі. Паколькі існаваў яшчэ адзін Ваенны архіў, падпарадкаваны ваенным уладам, Стаяноўскі ініцыяваў змену назвы ўстановы.

1 ліпеня 1930 года цывільны Ваенны архіў быў пераўтвораны ў Архіў новых актаў, які пачаў збіраць і захоўваць архіўныя матэрыялы, створаныя цэнтральнымі польскімі ўстановамі пасля 1918 года.

28 студзеня 1952 года архіў быў уключаны ў дзяржаўную архіўную сетку.

Задачы

Згодна са статутам, архіў займаецца зборам і захоўваннем матэрыялаў, створаных пасля 1918 года найвышэйшымі органамі ўлады і цэнтральнымі ўстановамі Польшчы. Акрамя таго, AAN выконвае наступныя задачы: фарміраванне і нагляд за дзяржаўным архіўным фондам; захоўванне, капіраванне і кансервацыя дакументацыі часовага тэрміну захоўвання (у тым ліку асабова-разліковай); прыём, захоўванне і забеспячэнне захаванасці архіўных матэрыялаў; улік і апрацоўка архіўных матэрыялаў; удаступненне архіўных матэрыялаў; вядзенне навуковай, выдавецкай, інфармацыйнай і папулярызатарскай дзейнасці; выдача завераных выпісак, копій і рэпрадукцый архіўных матэрыялаў.

Архіў таксама ажыццяўляе нагляд за працай ведамасных архіваў цэнтральных органаў улады.

Дырэктары Анджэй Вайткоўскі (1919, кіраўнік) Юліуш Рэнцкі (1919—1922, кіраўнік) Вінцэнты Лапацінскі (1922—1924, кіраўнік) Юзаф Стаяноўскі (1924—1930, кіраўнік; 1930—1944 і 1948—1950, дырэктар) Зоф'я Марыя Рэйман (1950—1952) Зыгмунт Каланкоўскі (1952—1955) Браніслава Скшашэўская (1955—1968) Леакадзія Галэмбёўская (1968—1969, в.а.) Мечыслаў Мотас (1969—1979) Богдан Кроль (1979—1993) Дарыуш Грот (1993—1994, в.а.) Тадэвуш Краўчак (1994—2003) Іяланта Лухін (2003—2007) Тадэвуш Краўчак (2007—2020) Марыуш Ольчак (з 2020)

Крыніцы

Літаратура Archiwistyka, red. H. Robótka, B. Ryszewski, A. Tomczak, Warszawa 1989.

Спасылкі

Катэгорыя:Дзяржаўныя архівы Польшчы Катэгорыя:Архівы Варшавы