Прыгаво́р, прысу́д, абласное вы́рак (з ) — рашэнне, якое выносіцца судом па пытанні вінаватасці або невінаватасці абвінавачанага і аб прымяненні да яго пакарання.
Агульныя палажэнні Прыгавор павінен быць законным, матываваным, справядлівым і абгрунтаваным доказамі, што былі разгледжаны ў судовым пасяджэнні. Ён выносіцца судом у дарадчым пакоі пры захаванні таямніцы нарады суддзяў. Прыгавор можа быць абвінаваўчым або апраўдальным (калі не ўстаноўлена падзея злачынства або ў дзеяннях абвінавачанага адсутнічаюць прыкметы злачынства, ці не даказаны яго ўдзел ва ўчыненні злачынства).
Структурна прыгавор складаецца з уводнай, апісальнай і рэзалютыўнай частак. Ён пішацца адным з суддзяў, якія прымалі ўдзел у яго пастанаўленні, і падпісваецца ўсімі суддзямі. Суддзя, які застаўся пры асобнай думцы, таксама падпісвае прыгавор.
У Беларусі На тэрыторыі Беларусі суды пастанаўляюць прыгавор імем Рэспубліка Беларусь.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Крымінальна-працэсуальнае права