Іван Іванавіч Пацяру́жа (нар. 1923, Жлобін, Гомельская вобласць) — беларускі юрыст. Кандыдат юрыдычных навук (1960). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, партызан.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1923 годзе ў горадзе Жлобіне Гомельскай вобласці.

Падчас нямецкай акупацыі застаўся на акупаванай тэрыторыі. З лютага 1943 года — партызан, баец-падрыўнік 264-га атрада імя А. В. Суворава 10-й Журавіцкай партызанскай брыгады.

Пасля вызвалення, у снежні 1943 года, быў залічаны мінёрам-разведчыкам у 126-ы сапёрны батальён 120-й гвардзейскай стралковай дывізіі. У ноч на 15 красавіка 1944 года, падчас выканання задання па захопе «кантрольнага палоннага», разведгрупа трапіла на міннае поле, у выніку чаго трое байцоў загінулі, а двое былі паранены. І. І. Пацяружа абясшкодзіў 13 мін, вынес узоры мін і дэтанатараў, а таксама дапамог вынесці параненых і целы загінулых. За гэты подзвіг ён тады не быў узнагароджаны.

Зімой 1945 года атрымаў цяжкае раненне ў сцягно. У маі 1945 года, знаходзячыся ў шпіталі, быў прадстаўлены кіраўніцтвам шпіталя да ордэна Чырвонай Зоркі.

Пасля вайны стаў юрыстам. У 1960 годзе абараніў дысертацыю, атрымаўшы ступень кандыдата юрыдычных навук. У 1980-я гады працаваў навуковым супрацоўнікам у Інстытуце філасофіі і права Акадэміі навук БССР.

Аўтар і сааўтар некалькіх манаграфій, а таксама метадычных і вучэбных дапаможнікаў па юрыспрудэнцыі.

Крыніцы

Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1923 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Жлобіне Катэгорыя:Кандыдаты юрыдычных навук Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута філасофіі НАНБ Катэгорыя:Юрысты Беларусі Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны