Себасцьян Лекарню (; нар. , Абон, Валь-д’Уаз, Францыя) — французскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Прэм’ер-міністр Францыі з 9 верасня 2025 года.

Пачынаў сваю кар’еру ў партыі Саюз за народны рух (UMP), затым у Рэспубліканцах (LR), займаў пасады мэра горада Вернон (2014–2015) і старшыні рады дэпартамента Эр (2015–2017, 2021–2022). Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2017 года ён увайшоў у другі ўрад Філіпа, быў выключаны з Рэспубліканцаў і далучыўся да «Рэспублікі на маршы», пасля чаго займаў пасады дзяржаўнага сакратара пры міністры экалогіі (2017–2018), міністра, адказнага за тэрытарыяльныя грамады (2018–2020), міністра заморскіх тэрыторый (2020–2022) і міністра ўзброеных сіл (2022–2025) ва ўсіх наступных урадах Эманюэля Макрона, пакуль не быў прызначаны прэм’ер-міністрам 9 верасня 2025 года пасля адстаўкі Франсуа Байру, у кантэксце палітычнага крызісу пасля роспуску Нацыянальнага сходу ў чэрвені 2024 года, аднак, пасля спробы фармавання першага кабінета, сышоў у адстаўку 6 кастрычніка 2025 года, але ўжо 10 кастрычніка быў зноў прызначаны на пасаду прэм’ер-міністра, сфарміраваўшы свой другі ўрад 12 кастрычніка.

Крыніцы

Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Францыі