Аляксандр Васілевіч Клеванец (нар. , г. Бердск Новасібірскай вобл., Расія) — беларускі кампазітар.

Біяграфія Скончыў Новасібірскую (1972, клас фартэпіяна) і Беларускую (1980, клас Я. Глебава) кансерваторыі. З 1980 года выкладае ў Беларускім універсітэце культуры.

Працуе пераважна ў галіне аркестравай, камерна-інструментальнай і вакальнай музыкі. Сярод твораў: араторыя «Беларускі народ» на словы М. Багдановіча (1978), 6 сімфоній (1981—98, у т.л. 6-я «Чарнобыль»), 6 інструментальных канцэртаў 1979—92, (у т.л. 4 для народных інструментаў); аркестравая сюіта «Летнія падарожжы»; уверцюра «Юнацтва»; п’есы для камерна-інструментальнага ансамбля; санаты, прэлюдыі, ронда, варыяцыі для фартэпіяна; вакальныя цыклы «Я мужык-беларус» на словы Я. Купалы (1979), «Кацярына» на словы М. Някрасава (1981), апрацоўкі беларускіх народных песень.

Літаратура

Спасылкі Беларусь у асобах і падзеях

Катэгорыя:Кампазітары Беларусі