Эльга Папова, поўнае імя Вольга Юр’еўна Папова — беларуская мастачка, ілюстратарка, паэтэса і пісьменніца.

Біяграфія Нарадзілася на Далёкім Усходзе. Трохгадовай з сям’ёй пераехала ў Беларусь, жыла і вучылася ў Мінску. Атрымала адукацыю ветэрынарнага ўрача, пасля кароткага часу працы па спецыяльнасці занялася маляваннем і літаратурнай творчасцю.

Жыла і працавала на хутары ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, станам на 2024 год — у Батумі.

Акрамя мастацкай і літаратурнай творчасці, праводзіць майстар-класы па ілюстрацыі для дзяцей і творчыя чытанні для дарослых (напрыклад, у межах фестывалю «Pradmova» ў Варшаве ў 2024 годзе).

Творчасць і стыль Стварае ў тэхніцы алейнага і акрылавага жывапісу. Мастацкі стыль характарызуецца казачнасцю, лёгкасцю, святлом і дабрадушнасцю. Сярод аўтараў, якія натхняюць на творчасць, мастачка называе Мікалая Рэрыха, Мікалоюса Чурлёніса і Жазефіну Уол.

Асноўная ідэя твораў — «чараўніцтва — яно паўсюль», а задача мастака дапамагчы дарослым заўважыць цуды ў паўсядзённасці, як гэта робяць дзеці.

Частыя вобразы ў яе творах — коні, каты, неба і казачныя істоты.

Даследчыкі адзначаюць яе творы як удалы ўзор «аўтарскай кнігі», дзе тэкст і ілюстрацыя не супрацьстаяць адно другому, а ствараюць сінкрэтычны мастацкі прадукт. У некаторых выданнях вершы літаральна ўплецены ў ілюстрацыі дэкаратыўным шрыфтам.

Апроч уласных кніг і перакідных календароў (на 2015—2018 гады), ілюструе творы іншых аўтараў, у тым ліку «Янка з Вялікага Княства» Аляксея Нарэйкі, «Казкі сінявокай зямлі», «Вялікая і Малая Мядзведзіцы», «Добрыя справы», «Аўтамабіль Пеця і яго сябры» Таццяны Дамаронак.

Бібліяграфія Аўтарка тэкстаў і ілюстратарка кніг для дзяцей і «не вельмі дарослых дарослых». «Чараўніцтва — яно паўсюль» (2015) — зборнік вершаў, дзе ілюстрацыя дамінуе, а тэкст выступае як дадатковы элемент мастацкага вобразаКніжны летапіс 2015. — № 10 (8512-9460) — Мінск, 2015. «Мае казкі» (2017) — выданне з вялікай колькасцю аўтарскіх ілюстрацый. «Пра барашку Небарашку» (2018) «Снежны Понь» (2021) — казка пра істоту, якая нарадзілася з сумёту і трапіла ў вір незвычайных прыгодЛучшие истории о лошадях : рекомендательный аннотированный список / составитель Т. Н. Шпак; редактор С. А. Бурдинская. — Иркутск : Издание Иркутской областной детской библиотеки им. Марка Сергеева, 2025. — 28 с. «Мора ў горадзе» (2024) — кніга, над якой аўтарка працавала некалькі гадоў; адзін з сумесных праектаў з Аляксандрам Ждановічам (Маляванычам).

Прызнанне У 2017 годзе аповесць «Мора ў горадзе, або „Сышло ў адпачынак. Цалую, Мора“» стала пераможцам расійскага конкурсу «ЧуДетство!» і адзначана спецыяльным прызам партала У 2024 годзе лаўрэатка Прэміі Цёткі ў літаратурнай намінацыі з кнігай «Мора ў горадзе» «за лёгкі і нязмушаны аповед пра мора, якое заўжды з табой».

Выставы Удзельнічае ў выставах з 2014 года, творы экспанаваліся ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі, галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (Мінск), Цэнтры рамёстваў і традыцыйнай культуры Наваполацка, Полацкай бібліятэцы імя Уладзіміра Маякоўскага.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Мастакі Беларусі