Уладзімір Іванавіч Лучук (; ) — украінскі паэт, перакладчык.

Біяграфія Скончыў Львоўскі ўніверсітэт (1958).

Друкаваўся з 1955 года. Аўтар кніг паэзіі «Давер» (1959), «Санцапёк» (1962), «Дзівавід» (1979), «Насустрач» (1984), «Кругаварот» (1986) і інш., у якіх паказаў тэмы мірнага жыцця, вернасці, кахання. Шэраг вершаў прысвяціў Беларусі («Хатынь», «Свіцязь», «Вязынка» і інш.). Пісаў для дзяцей.

Пераклаў на ўкраінскую мову зборнік В. Зуёнка «Пакаціўся клубочак» (1979), асобныя вершы М. Багдановіча, Р. Барадуліна, А. Вярцінскага, А. Гаруна, С. Гаўрусёва, Л. Геніюш, Н. Гілевіча, С. Грахоўскага, У. Дубоўкі, У. Караткевіча, Я. Коласа, Я. Купалы, А. Лойкі, С. Панізніка, П. Панчанкі, Я. Пушчы, А. Сербантовіча, М. Танка, К. Цвіркі і інш.

На беларускую мову асобныя яго творы пераклалі Р. Барадулін, Д. Бічэль-Загнетава, Н. Гілевіч, В. Зуёнак, У. Караткевіч, Я. Крупенька, С. Панізнік, М. Рудкоўскі і інш.

Беларускія пераклады Украінская савецкая паэзія. — Мн., 1975. Т. 2. Возера-бульдозера. — Мн., 1978.

Крыніцы

Літаратура .

Спасылкі

Катэгорыя:Паэты Украіны Катэгорыя:Перакладчыкі Украіны Катэгорыя:Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на ўкраінскую мову Катэгорыя:Украінамоўныя паэты