Яўгенія Эдуардаўна Лінёва (; ) — расійская фалькларыстка, спявачка (кантральта), харавы дырыжор

Біяграфія Вучылася ў Пецярбургскай кансерваторыі і ў Вене. Выступала на оперных сцэнах Еўропы, у 1882—83 у Вялікім тэатры ў Маскве. У 1890—96 у эміграцыі, арганізоўвала рускія хары, прапагандавала народную і класічную музыку. У 1897—1914 збірала і публікавала песні народаў Расіі; упершыню выкарыстала ў экспедыцыі фанограф. Выдала шэраг музычна-этнаграфічных зборнікаў. Метадалагічнае значэнне маюць даследаванні ў галіне народнага шматгалосся і выканальніцтва. Удзельнічала ў стварэнні Музычна-этнаграфічнай камісіі і першай у Расіі народнай кансерваторыі (1906) у Маскве, дзе выкладала да канца жыцця.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Дырыжоры Расіі Катэгорыя:Фалькларысты Расіі Катэгорыя:Кантральта