Апастэрыёры ( — літаральна «з наступнага») — веды, атрыманыя з вопыту. Супрацьпастаўляецца апрыёрнаму.
Гісторыя паняцця Супрацьпастаўленне апастэрыёрных (вопытных) ведаў апрыёрным найбольш выразна адлюстравана ў рацыяналізме новага часу (Дэкарт, Лейбніц). Згодна з іх вучэннем, выпадковыя ісціны, набытыя апастэрыёрным спосабам, у сваёй аснове адрозніваюцца ад усеагульных і неабходных ісцін, уласцівых розуму апрыёры.
У філасофіі Канта апастэрыёрныя веды разглядаюцца як змест, які напаўняе апрыёрныя формы пазнання. Менавіта такое спалучэнне, на думку Канта, робіць магчымым існаванне ўсеагульных і неабходных тэарэтычных сцвярджэнняў.
Гл. таксама Апрыёры
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Эпістэмалогія Катэгорыя:Лацінскія выслоўі Катэгорыя:Філасофскія тэрміны Катэгорыя:Кантыянства