«Ардына́цыя карале́ўскіх пу́шчаў у лясні́цтвах было́га Вялі́кага Кня́ства Літо́ўскага» () — археаграфічная публікацыя, выдадзеная Віленскай археаграфічнай камісіяй у 1871 годзе. Змяшчае тэкст вопісу каралеўскіх лясных масіваў Вялікага Княства Літоўскага, складзенага ў 1636—1640 гадах. Дакумент быў надрукаваны паралельна на польскай (арыгінал) і рускай мовах.

Змест дакумента «Ардынацыя» (упарадкаванне) праводзілася з мэтай інвентарызацыі і рэгламентацыі карыстання каралеўскімі лясамі. Яна мела на мэце: устанаўленне межаў каралеўскіх пушчаў; вызначэнне правоў шляхты і мясцовага насельніцтва на карыстанне імі; арганізацыю кіравання лясной гаспадаркай; вызначэнне статуса асоб, якія выконвалі спецыяльныя абавязкі ў створаных лясніцтвах.

У дакуменце адзначаны населеныя пункты на тэрыторыі лясніцтваў, пералічаны сяляне, іх павіннасці і колькасць зямлі ў гаспадарках. Часам прыводзяцца дакументы шляхты на права валодання і карыстання лясамі. Таксама ў «Ардынацыі» апісаны азёры, рэчкі і лугі, якія знаходзіліся ў межах каралеўскіх уладанняў.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Кнігі 1871 года Катэгорыя:Лесаводства Катэгорыя:Выданні гістарычных крыніц Катэгорыя:Віленская археаграфічная камісія