Герасім Сцяпанавіч Лебедзеў (; ) — першы расійскі індолаг.
Біяграфія У 1785—97 гадах жыў у Мадрасе і Калькуце. Заснавальнік першага індыйскага тэатра еўрапейскага тыпу (1795—96). У 1801 годзе выдаў у Лондане граматыку мовы хіндустані, у 1805 годзе ў Санкт-Пецярбургу — кнігу «Непрадузяты змест сістэм Усходняй Індыі брамгенаў, свяшчэнных абрадаў і іх народных звычаяў», якая змяшчала звесткі пра культуру, эканоміку, геаграфію Індыі, яе касты і інш. Шэраг рукапісаў (бенгальская граматыка, па індыйскай арыфметыцы і інш.) не выдадзены і частка іх страчана. Першы з рускіх навукоўцаў, які вывучыў асновы санскрыту і адной з дравідскіх моў.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Мовазнаўцы Расіі Катэгорыя:Усходазнаўцы Расійскай імперыі