Валянцін Пятровіч Катаеў (; ) — расійскі пісьменнік. Герой Сацыялістычнай Працы (1974).

Біяграфія Нарадзіўся ў Адэсе. Брат Я. П. Пятрова.

Друкаваўся з 1910 года. Аўтар раманаў «Востраў Эрэндорф», «Уладар жалеза» (абодва 1924), сатырычнай аповесці «Растратчыкі» (1926, аднайм. п’еса 1928), камедыі «Квадратура круга» (1928), рамана-хронікі «Час, наперад!» (1932). Аўтар нарысаў «Па Заходняй Беларусі» (1939).

У тэтралогіі «Хвалі Чорнага мора» (аповесці «Бялее ветразь адзінокі», 1936, «Хутарок у стэпе», 1956, «Зімовы вецер», 1960—61, «Катакомбы», 1949, 2-я рэд. 1951) героіка-рэвалюцыйная тэма, імкненне паказаць гісторыю праз лёс чалавека. Па аповесці «Сын палка» (1945) зняты аднайменны кінафільм (1946).

У 1955—61 гады галоўны рэдактар часопісы «Юность».

Аўтар лірыка-філасофскмх мемуарных твораў «Святы калодзеж» (1966), «Трава забыцця» (1967), «Кубік» (1969), «Алмазны мой вянец» (1979), «Ужо напісаны Вертэр» (1980). У «Юнацкім рамане майго старэйшага сябра Сашы Пчолкі, расказаным ім самім» (1982), апавяданнях і нарысах «Пад Смаргонню», «Нашы будні», «Пісьмы адтуль» і інш. паказаны падзеі Першай сусветнай вайны на Беларусі.

Творы В. Катаева вызначаюцца спалучэннем гераічнай патэтыкі і сатыры, лірыкі і гумару. Яго п’есы ставіліся на беларускай сцэне (першая — «Авангард», 1930, БДТ-2). Асобныя творы на беларускую мову пераклалі Н. Тарас, У. Краўчанка, Л. Салавей.

Прэміі і ўзнагароды Сталінская прэмія 2-й ступені (1946).

Беларускія пераклады Сон: Апавяданне. Мн., 1938. Я, сын працоўнага народа. Мн., 1938. Сын палка. Мн., 1947. Бялее ветразь адзінокі. Мн., 1949.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі