«Большэві́к Пале́сся» (таксама «Бальшавік Палесся») — газета, якая выдавалася ў Мазыры і ў падполлі ў 1935—1941 і 1943—1954 гадах. Орган Палескага абкама і Мазырскага гаркама КП(б)Б, абласнога і гарадскога Саветаў дэпутатаў працоўных.
Гісторыя Даваенны перыяд Газета заснавана ў снежні 1935 года як орган Арганізацыйнага бюро ЦК КП(б)Б, Мазырскага райкама КП(б)Б і Арганізацыйнага камітэта ЦВК па арганізацыі Мазырскай акругі. З 30 мая да 1 ліпеня 1941 года з'яўлялася органам Палескага абкама і Мазырскага гаркама КП(б)Б, а таксама Палескага абласнога і Мазырскага гарадскога Саветаў дэпутатаў працоўных.
У гады Вялікай Айчыннай вайны У час Вялікай Айчыннай вайны з'яўлялася органам Палескага падпольнага абкама і Мазырскага падпольнага гаркама КП(б)Б. Выходзіла ў 1943—1944 гадах у Акцябрска-Любанскай партызанскай зоне. Некаторыя нумары (№ 58—87 за 1943 г., № 1—2 за 1944 г.) выдаваліся ў Мазыры.
Усяго вядома 80 нумароў, выдадзеных у перыяд з 14 лютага 1943 года да 5 студзеня 1944 года на беларускай мове. Агульны тыраж склаў 80 тысяч экзэмпляраў. Рэдактарам быў А.-Г. Л. Каплан.
Пасляваенны перыяд Пасля вызвалення БССР выданне было адноўлена пад той жа назвай. У канцы лістапада 1952 года назва была зменена на «Савецкае Палессе». Газета працягвала друкавацца як орган Палескага абкама і Мазырскага гаркама КПБ, а таксама абласнога і гарадскога Саветаў дэпутатаў працоўных.
Выданне газеты было спынена на № 8, які выйшаў 12 студзеня 1954 года, у сувязі са скасаваннем Палескай вобласці.
Крыніцы
Катэгорыя:Газеты Беларусі на беларускай мове Катэгорыя:Падпольны друк Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну Катэгорыя:Газеты Мазыра Катэгорыя:Палеская вобласць