Qualcomm Incorporated — транснацыянальная карпарацыя са штаб-кватэрай у Сан-Дыега, штат Каліфорнія. Распрацоўвае паўправадніковыя прыборы і праграмнае забеспячэнне для бесправадных сетак. Валодае патэнтамі, важнымі для стандартаў мабільнай сувязі 5G, 4G, CDMA2000, TD-SCDMA і WCDMA.

Кампанія была заснавана ў 1985 годзе сямю былымі супрацоўнікамі кампаніі Linkabit на чале з Ірвінам Джэйкабсам. Назва Qualcomm азначае «Quality Communications» ().

Даследаванні Qualcomm ў галіне бесправадной сотавай сувязі з кодавым падзелам каналаў () былі прафінансаваны за кошт продажу спадарожнікавай сістэмы сувязі Omnitracs. Пасля доўгіх спрэчак у індустрыі мабільных тэлекамунікацый метад CDMA быў выкарыстаны ў стандарце 2G у Паўночнай Амерыцы разам з патэнтамі, якія належалі Qualcomm. Гэта прывяло да шэрагу юрыдычных спрэчак аб цэнах за выкарыстанне патэнтаваных тэхналогій, неабходных для рэалізацыі стандарту 2G. Каб атрымаць фінансаванне, кампанія правяла першаснае публічнае размяшчэнне акцый у верасні 1991 года.

У кастрычніку 2025 года Qualcomm набыла італьянскую кампанію Arduino, якая спецыялізуецца на стварэнні аднаплатных мікракантролераў і камплектах мікракантролераў для ўласнай зборкі.

Крыніцы

Катэгорыя:Тэлекамунікацыйныя кампаніі ЗША Катэгорыя:Транснацыянальныя карпарацыі ЗША Катэгорыя:ІТ-кампаніі ЗША Катэгорыя:Вытворцы камп’ютараў Катэгорыя:Кампаніі, якія маюць лістынг акцый на NASDAQ