Маладзечанскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Мінскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Маладзечанскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь». Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Будынак райвыканкама размешчаны ў цэнтры Маладзечна, на вуліцы Віленскай, 6.
Структура У структуру Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта ўваходзяць: Упраўленне справамі; Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні; Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне; Упраўленне па адукацыі; Фінансавае ўпраўленне; Аддзел эканомікі; Аддзел гандлю і паслуг; Аддзел землеўпарадкавання; Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі; Аддзел культуры; Аддзел спорту; Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі; Аддзел архітэктуры і будаўніцтва; Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану (ЗАГС); Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб; Аддзел арганізацыйна-кадравай работы; Аддзел унутраных спраў; Юрыдычны аддзел.
Старшыні з 4 студзеня 2024 — Павел Валянцінавіч Губко.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Арганізацыі Маладзечна Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Мінскай вобласці Катэгорыя:Маладзечанскі раён